Чэхія на конкурсе песні Еўрабачанне
Чэхія | |
---|---|
Вяшчальнік | ![]() |
Адбор | Нацыянальны
2007–2008
2018—2020 Унутраны
2009
2015–2017 |
Удзелы | |
Удзелы | 9 (3 у фінале) |
Першы выступ | 2007 |
Лепшы вынік | 6 (2018) |
Горшы вынік | Апошняе (паўфінал) (2007, 2009) |
Спасылкі | |
Чэшская Рэспубліка ўдзельнічае ў конкурсе песні «Еўрабачанне» з 2007 года. Дэбют быў няўдалым, як і наступныя два гады ўдзелу, Чэхія тройчы не патрапіла ў фінал, больш за тое, у паўфіналах яна двойчы заняла апошняе месца, і адзін раз перадапошняе.
Пасля атрымання 0 балаў у 2009 годзе і адсутнасці зацікаўленасці чэшскай грамадскасці, ČT вырашыла адмовіцца ад удзелу ў конкурсе. Але праз 5 гадоў краіна ўсё ж павярнулася на конкурс, ČT абвясціла аб вяртанні ў 2015 годзе. Упершыню Чэхія вырашыла выкарыстаць унутраны адбор для выбара ўдзельніка, аднак і на гэты раз краіне не пашанцавала.
У 2016 годзе Чэхія ўпершыню выйшла ў фінал конкурса, Габрыэла Гунчыкава з песняй «I Stand» заняла 25 месца ў фінале. Праз год, у 2018, Чэхіі зноў удалося выйсці ў фінал, Мікалас Ёзэф з песняй «Lie to Me» стаў 6-ым, гэта лепшы вынік краіны за ўсю гісторыю на конкурсе.
За ўсю гісторыю ўдзелу ў конкурсе Чэхія атрымала ў фіналах 481 бал, а ў паўфіналах — 784.
Удзельнікі[правіць | правіць зыходнік]
Пераможца | |
Другое месца | |
Трэцяе месца | |
Чацвёртае месца | |
Пятае месца | |
Апошняе месца | |
Аўтаматычны праход у фінал | |
Не прайшла ў фінал | |
Не ўдзельнічала, або была дыскваліфікавана |
Год | Прадстаўнік | Мова | Песня | Пераклад | Фінал | Паўфінал | ||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Месца | Балы | Месца | Балы | |||||
2007 | Kabát | Чэшская | Malá dáma | Маленькая дама | 28 | 1 | ||
2008 | Тэрэза Керндлава | Англійская | Have Some Fun | Весяліся | 18 | 9 | ||
2009 | Gipsy.cz | Англійская, цыганская | Aven Romale | Авэн ромалэ | 18 | 0 | ||
2015 | Марта Яндава i Вацлаў Нойд Барта | Англійская | Hope Never Dies | Надзея ніколі не памірае | 13 | 33 | ||
2016 | Габрыэла Гунчыкава | Англійская | I Stand | Я стаю | 25 | 41 | 9 | 161 |
2017 | Марціна Барта | Англійская | My Turn | Мая чарга | 13 | 83 | ||
2018 | Мікалас Ёзэф | Англійская | Lie to Me | Падмані мяне | 6 | 283 | 3 | 232 |
2019 | Lake Malawi | Англійская | Friend of a Friend | Сябр сябра | 11 | 157 | 2 | 242 |
Бенні Крыста | Англійская | Kemama | Кемама | |||||
2021 | Бенні Крыста | Англійская, чэшская | Omaga | О, Божа! | 13 | 83 | ||
2022 | We Are Domi | Англійская | Lights off | Выключыць святло | 22 | 38 | 4 | 227 |
Гісторыя галасавання[правіць | правіць зыходнік]
Станам на 2021 год гісторыя чэшскага галасавання выглядае наступным чынам:
|
|
|
|
Галерэя[правіць | правіць зыходнік]
Марціна Барта ў Кіеве (2017)
Мікалас Ёзэф у Лісабоне (2018)