Рудзёнкава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рудзёнкава
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 0,15 м
Даўжыня 0,77 км
Шырыня 0,28 км
Даўжыня берагавой лініі 1,78 км
Басейн
Плошча вадазбору 16,5 км²
Упадаюць ручай
Выцякаюць рака Гародзенка
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Рудзёнкава (Беларусь)
Рудзёнкава
Рудзёнкава
Рудзёнкава (Віцебская вобласць)
Рудзёнкава
Рудзёнкава
Map

Рудзё́нкававозера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Нача, за 24 км на паўднёвы захад ад горада Полацк, за 3 км на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Ветрына.

Плошча паверхні возера 0,15 км². Даўжыня 0,77 км, найбольшая шырыня 0,28 км, даўжыня берагавой лініі 1,78 км. Плошча вадазбору 16,5 км².
Катлавіна Рудзёнкава выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй 5—7 метраў. Берагавая лінія ўмерана звілістая. У заходняй частцы возера невялікі востраў.
У Рудзёнкава ўпадаюць некалькі ручаёў (у т.л. ручай з возера Сердава) і выцякае рака Гародзенка (прыток Начы).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)
  • Ліст карты N-35-021. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1984 год. (руск.)