Сердава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сердава
Озеро - panoramio (11).jpg
Каардынаты: 55°24′16″ пн. ш. 28°26′07″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Даўжыня 2,92 км
Шырыня 0,7 км
Плошча 1,1 км²
Аб'ём 0,00504 км³
Даўжыня берагавой лініі 6,86 км
Найбольшая глыбіня 9 м
Сярэдняя глыбіня 4,6 м
Салёнасць да 0,25 ‰
Празрыстасць 1,6 м
Плошча вадазбору 3,61 км²
Упадаюць ручаі
Выцякаюць ручай
Сердава (Беларусь)
Сердава
Сердава
Сердава (Віцебская вобласць)
Сердава
Сердава
Commons-logo.svg Сердава на Вікісховішчы

Се́рдававозера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Нача, за 24 км на паўднёвы захад ад горада Полацк, каля гарадскога пасёлка Ветрына.

Плошча паверхні 1,1 км². Даўжыня 2,92 км, найбольшая шырыня 0,7 км. Даўжыня берагавой лініі 6,86 км. Найбольшая глыбіня 9 м, сярэдняя — 4,6 м. Аб′ём вады 5,04 млн. м³. Плошча вадазбору 3,61 км².
Катлавіна возера складанага тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй 10—25 м (на паўночным захадзе 30—35 м), на вышыні 2—6 м абразійны ўступ. Ёсць 2 вялікія (на поўдні і захадзе) і некалькі меншых заліваў, 5 астравоў агульнай плошчай 0,09 км². Берагі нізкія, часткова пад хмызняком, на поўначы і захадзе часткова сплавінныя. На поўначы, паўднёвым усходзе і захадзе возера забалочаная, парослая хмызняком пойма шырынёй 20—30 м. Дно возера выслана пяском, глыбей 4 м — ілам. Глыбіні да 4 м займаюць каля 34 % плошчы возера.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Шырыня паласы надводнай расліннасці 2—10 м, пашырана да глыбіні 2,2 м. Падводная расліннасць распаўсюджваецца да глыбіні 2,5—3,5 м. Упадаюць 2 ручаі. У паўночнай частцы выцякае ручай у возера Рудзёнкава.

У возеры водзяцца акунь, шчупак, лешч, гусцяра, плотка, лінь, мянтуз, краснапёрка і іншыя віды рыб.

Каля возера праходзіць аўтамабільная дарога Р45.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 599 с. — 10 000 экз.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
  • Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз.(руск.) 
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 19. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]