Рукю (дзяржава)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Дзяржава Рукю
琉球國

Даннік Кітая, васал Сацумы
1429 — 1879


Flag of Okinawa Prefecture.svg
 
Flag of Kagoshima Prefecture.svg
Flag of Ryukyu.svg Royal Seal of Ryukyu Kingdom.svg


Сцяг (1466—1875) Пячатка ванаў Рукю
Location Ryukyu Islands.png
Астравы Рукю
Сталіца Сюры
Мова(ы) рукюская, вэньянь
Грашовая адзінка Ryukyuan tsuho[d], taise-tsuho[d], Q8192962?, seko-tsuho[d], chuzan-tsuho[d] і kanamaru-seiho[d]
Плошча 2271 км²
Форма кіравання манархія
Дынастыя Сё
Ван Рукю
 - 14291439 Сё Хасі
 - 14771526 Сё Сін
 - 15871620 Сё Нэй
 - 18481879 Сё Тай
Гісторыя
 -  1429 Аб'яднанне Акінавы
 -  1609 Уварванне Сацумы
 - кастрычнік 1872 Японія аб'яўляе пра пераўтварэнне дзяржавы Рукю ў хан
 - 11 сакавіка 1879 Далучэнне да Японскай імперыі

Дзяржава Рукю (акін. 琉球國; яп.: 琉球王国; кіт. трад. 琉球國, спр. 琉球国 , піньінь: Liúqiúguó) — дзяржава з манархічнай формай кіравання, якая існавала на Акінаве і астравах Рукю ў XV—XIX стст. Дзяржава не была цалкам незалежнай: плаціла даніну Кітаю, а з 1609 года таксама прызнавала сюзерэнства даймё хана Сацумы. У 1879 годзе афіцыйна анексавана Японскай імперыяй і ператворана ў прэфектуру Акінава (невялікая група астравоў Амамі адышла да Кагасімы).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Стварэнне дзяржавы[правіць | правіць зыходнік]

Акінаўскія княствы Хакудзан, Цюдзан, Нандзан
Сцены замка Сюры

У XIIIXIV стагоддзях, у часы перыяду Сандзан (яп.: 三山時代 Сандзан дзідай?), на Акінаве існавалі тры княствы: Хакудзан (яп.: 北山?, «Паўночная Гара»), Нандзан (яп.: 南山?, «Паўднёвая Гара») і Цюдзан (яп.: 中山?, «Цэнтральная Гара»). Усе тры княствы былі даннікамі Кітая, і ўсе тры змагаліся за ўладу над востравам. У 1416 годзе Хасі, сын князя Цюдзана і фактычны кіраўнік княства, захапіў Хакудзан. Хасі дамогся падтрымкі Кітая; 1421 годзе, калі Хасі атрымаў у спадчыну прастол Цюдзана, кітайскі імператар Чжу Дзі даў яму прозвішча Сё (尚, па-кітайску «шан») і тытул вана (王, па-рукюску «о:») — гэта значыць кіраўніка — вострава. Нарэшце, у 1429 годзе Сё Хасі заваяваў Нандзан, такім чынам упершыню аб'яднаўшы ўвесь востраў. Ён кіраваў да да 1439 года, пабудаваўшы замак Сюры і порт Наха.

Дзяржава паступова пашыралася на суседнія астравы. Да канца XV стагоддзя ваны Сё кіравалі на ўсёй паўднёвай частцы архіпелага Рукю, а ў 1571 годзе яны сталі сюзерэнамі архіпелагаў Амамі і Осіма каля берагоў Кюсю.

Залаты век Рукю[правіць | правіць зыходнік]

Рукюская джонка

На архіпелагу Рукю было мала прыродных рэсурсаў, таму з моманту заснавання дзяржавы ваны Сё выбралі марскі гандаль як асноўны вектар эканамічнага развіцця. Рукюскія караблі заходзілі ў порты Кітая, Японіі, Карэі, В'етнама, Сіяма, Малакі, Явы, Лусона, Суматры і Барнеа. Мінская палітыка забароны марскога гандлю дазваляла рукюскім купцам працаваць на кітайскім кірунку з мінімальнай канкурэнцыяй. (Забарона не тычылася Рукю, паколькі ваны Рукю плацілі даніну Кітаю і не займаліся пірацтвам.) Маштабы гандлю з Кітаем былі такімі, што яшчэ ў 1439 годзе імператар дазволіў рукюсцам пабудаваць асобную гандлёвую факторыю ў Цюаньчжоу. Рукю імкнулася падтрымліваць дружалюбныя адносіны адначасова з усімі суседзямі. Калі адносіны паміж дзвюма суседнімі дзяржавамі па нейкай прычыне пагаршаліся — напрыклад, паміж Кітаем і Японіяй з-за чарговага горада, разрабаванага японскімі піратамі, — то кіраўнікі Рукю выступалі ў ролі пасродніка для перавозу тавараў паміж варагуючымі бакамі. Такім чынам з XIV і да сярэдзіны XVI стагоддзя Рукю была багатай і паспяховай гандлёвай дзяржавай. З другой паловы XVI стагоддзя канкурэнцыя з партугальцамі на поўдні і японцамі на поўначы прывяла да канца эпохі росквіту.

Пачатак залежнасці ад Японіі[правіць | правіць зыходнік]

У XVI стагоддзі павялічыўся японскі культурны ўплыў. У 1530-х гадах у Рукю з'явіліся японскія місіянеры, а пачынаючы з 1572 года, акінаўцы сталі адпраўляцца вывучаць дзэн-будызм у храмах Кіёта. Узнікла цікавасць да японскай мовы і літаратуры.

Канфлікты з Японіяй пачаліся ў 1450 годзе, калі японскі феадал Хасакава Кацумота, кіраўнік Сікоку, захапіў рукюскі карабель; падобныя інцыдэнты працягваліся. Пачынаючы з 1527 года, японскія піраты вакоу сталі нападаць на Акінаву. Для абароны Нахі ванам Рукю прыйшлося пабудаваць два форты. У 1588 годзе аб'яднальнік Японіі Таётомі Хідэёсі запатрабаваў, каб дзяржава Рукю ўдзельнічала ў паходзе на Карэю і далейшай вайне з Кітаем. Сё Нэй, ван Рукю, вырашыўшы, што Кітай мацнейшы за Японію, не адказаў і перастаў накіроўваць сваіх прадстаўнікоў у Кіёта.

Сё Нэй, ван Рукю

Пасля бітве пры Сэкігахары ў 1600 годзе ўлада ў Японіі перайшла да Такугавы Іэясу. Даймё, якія ваявалі супраць Такугавы пры Сэкігахары, трапілі ў няміласць. Сярод апальных феадалаў быў і Сімадзу Ёсіхіра, магутны кіраўнік Сацумы. Пад ціскам Такугавы Ёсіхіра адрокся ад улады на карысць свайго пляменніка Сімадзу Тадацунэ — але і Тадацунэ не змог дабіцца прыязні сёгуна. Не маючы магчымасці ні прасоўвацца пры двары, ні ваяваць з дружалюбнымі Такугаве паўночнымі суседзямі, новы даймё Сацумы звярнуў позірк на поўдзень, на багатую, але слаба ўзброеную дзяржаву Рукю.

У 1603 годзе прадстаўнік Сацумы параіў Рукю падпарадкавацца Японіі і выказаць павагу да сёгуна Такугаве. Сё Нэй адмовіўся. Тады Сімадзу Тадацунэ папрасіў дазвол у Такугавы пакараць Рукю за грубасць у стаўленні да Японіі. У 1606 годзе Такугава даў згоду, і праз тры гады флот Сімадзу адплыў на поўдзень.

Увесну 1609 годзе сацумскае войска высадзілася на Акінаве, разбіла мясцовае грамадзянскае апалчэнне і разрабавала замак Сюры і ванскія скарбніцы. Сё Нэй быў узяты ў закладнікі і адпраўлены ў Японію на два гады. У 1611 годзе, пасля таго, як Сё Нэю было дазволена вярнуцца на радзіму, яму і яго двару прыйшлося падпісаць мірны дагавор, які сцвярджае, апрача іншага, што дзяржава Рукю заўсёды была васалам Сацумы. Астравы Амамі і Осіма былі далучаны да хана Сацумы (па гэтай прычыне ў сучаснай Японіі яны ўваходзяць у прэфектуру Кагасіму, а не Акінаву), але ванам Сё было дазволена працягваць кіраваць астатняй часткай архіпелага Рукю ў рамках, усталяваных Сацумай. Такім чынам, Рукю апынулася ў двайной феадальнай залежнасці: ад кітайскага імператара (сувязі з Кітаем працягваліся) і ад даймё Сацумы.

У 1615 годзе япона-кітайскія перамовы зайшлі ў тупік; Кітай забараніў японскім караблям заходзіць у кітайскія порты. Дзякуючы палітыцы сакоку еўрапейскія купцы страцілі права заходзіць у японскія порты. Такім чынам, асноўны патоку гандлю паміж Японіяй і Кітаем пайшоў праз дзяржаву Рукю, якую і Кітай, і Японія лічылі «сваёй». Гандаль з Кітаем быў важным для прэстыжу і фінансавага дабрабыту даймё Сацумы. Каб пазбегнуць магчымых канфліктаў з Кітаем, кіраўнікі Сацумы прадпісалі Рукю прыкідвацца незалежнай дзяржавай. Жыхарам Рукю было забаронена карыстацца японскімі імёнамі і адзеннем. Прадстаўнікам Рукю за мяжой было забаронена згадваць залежнасць Рукю ад Сацумы. Японскія падданыя не мелі права наведваць Рукю без урадавага дазволу. Нават рукюскі пасол у Эда быў абавязаны весці перамовы толькі праз перакладчыка. Кітай хутка даведаўся праўду, але гульня ў незалежнасць Рукю дазваляла ўсім захаваць твар і працягваць выгодны гандаль.

На Рукю з Кітая пракраліся некаторыя сельскагаспадарчыя культуры: батат (1605 год) і цукровы трыснёг (1623 год)[1].

Далучэнне да Японіі[правіць | правіць зыходнік]

Сё Тай, апошні ван Рукю

У 1866—1869 гг. улада ў Японіі перайшла ад сёгуна да імператара Мэйдзі. У 1871 годзе была праведзена адміністрацыйная рэформа; старыя феадальныя ханы былі рэарганізаваны ў прэфектуры. Каб пазбегнуць расчлянення заходнімі дзяржавамі (у 1854 годзе ЗША заключылі гандлёвы дагавор з Рукю, як з незалежнай дзяржавай; Расія часова акупавала Цусіму; да 1875 года Вялікабрытанія заяўляла пра свае правы на Банінскія астравы), японскім уладам трэба было тэрмінова арганізаваць эфектыўны кантроль над васаламі і вызначыць міжнародныя межы дзяржавы. Астравы Рукю, па планах Японіі, неабходна было ператварыць са змяшанага кітайска-сацумскага васала ў японскую тэрыторыю.

У снежні 1871 года бура прыбіла рукюскую джонку да паўднёвага берага Тайваня. Мясцовыя абарыгены напалі на каманду карабля і забілі 54 чалавекі. Японія вырашыла скарыстацца гэтым інцыдэнтам як падставай для адлучэння Рукю ад Кітая. Японскі пасол у Кітаі запатрабаваў, каб кітайскія ўлады пакаралі забойцаў «японскіх падданых», і атрымаў адказ, што Кітай не нясе адказнасць за тое, што адбываецца на ўсходнім узбярэжжы Тайваня. Тады ў 1874 годзе Японія адправіла ваенную экспедыцыю на Тайвань. Кітай падняў пратэст; у кастрычніку 1874 года Кітай і Японія падпісалі дагавор, у якім рукюскія маракі былі ахарактарызаваны проста як «японскія падданыя». З дагаворам пагадзіліся і брытанскія прадстаўнікі. Такім чынам, міжнародная супольнасць прызнала, што Рукю — японская тэрыторыя.

У кастрычніку 1872 года міністр замежных спраў Японіі абвясціў рукюскаму паслу, што Рукю з гэтага часу не дзяржава (коку), а хан, гэта значыць тэрытарыяльная адзінка Японіі. У 1875 годзе, пасля падпісання дагавора з Кітаем, на Акінаву прыбыў японскі пасланец Мацуда Митыюкі для перамоў з рукюскім ванам Сё Таем аб канчатковым статусе архіпелага. Рукюскія ўлады выбралі тактыку паравалок і ўсяляк адцягвалі вырашэнне пытання. Нарэшце ў 1879 годзе на востраў высадзіўся японскі дэсант. 11 сакавіка 1879 года японскія салдаты занялі замак Сюры, і Мацуда абвясціў, што ўжо да канца месяца дзяржава (ці хан) Рукю будзе лічыцца прэфектурай Акінавай і часткай японскай метраполіі.

Спіс каралёў Рукю[правіць | правіць зыходнік]

Каралі Рукю
Імя Кандзі Гады кіравання Гады жыцця Заўвагі Дынастыя
Сюнтэн 舜天 1187-1237 1166-1237 Сын Мінамота-но Тамэтома Дынастыя Сюнтэн
Сюнбадзюнкі 舜馬順熙 1238-1248 1185-1248 Сын Сюнтэна Дынастыя Сюнтэн
Гіхон 義本 1249-1259 каля 1204 — каля 1260 Сын Сюнбадзюнкі Дынастыя Сюнтэн
Эйсо 英祖 1260-1299 1229-1299 Дынастыя Эйсо
Тайсэй 大成 1300-1308 1247-1308 Сын Эйсо Дынастыя Эйсо
Эйдзі 英慈 1309-1313 1268-1313 Сын Тайсэя Дынастыя Эйсо
Каралі Цюдзана
Імя Кандзі Гады кіравання Гады жыцця Заўвагі Дынастыя
Тамагусуку 玉城 1314-1336 1296-1336 Сын Эйдзі Дынастыя Эйсо
Сэі 西威 1336-1349 1326-1349 Сын Тамагусуку Дынастыя Эйсо
Сато 察度 1350-1395 1321-1395 Дынастыя Сато
Бунэй 武寧 1396-1406 1356-1406 Сын Сато Дынастыя Сато
Сё Сісё 尚思紹 1407-1421 1354-1421 Першая дынастыя Сё
Сё Хасі 尚巴志 1422-1439 1371-1439 Старэйшы сын Сё Сісё Першая дынастыя Сё
Першая дынастыя Сё
Імя Кандзі Гады кіравання Гады жыцця Заўвагі
Сё Хасі 尚巴志 1429-1439 1371-1439 Старэйшы сын Сё Сісё (1354—1421), караля Цюдзана (1406—1421)
Сё Цю 尚忠 1439-1444 1391-1444 Другі сын Сё Хасі
Сё Сітацу 尚思達 1443-1449 1408-1449 Старэйшы сын Сё Цю
Сё Кімпуку 尚金福 1450-1453 1398-1453 Пяты сын Сё Хасі
Сё Тайкю 尚泰久 1454-1460 1415-1460 Сёмы сын Сё Хасі
Сё Току 尚徳 1461-1469 1441-1469 Сын Сё Тайкю
Другая дынастыя Сё
Імя Кандзі Гады кіравання Гады жыцця Заўвагі
Сё Эн 尚円 1470-1476 1415-1476 Выхадзец з сялянскай сям'і
Сё Сен'і 尚宣威 1477 1430-1477 Малодшы брат папярэдняга
Сё Сін 尚真 1477-1526 1456-1526 Сын Сё Эна
Сё Сэй 尚清 1527-1555 1497-1555 Пяты сын Сё Сіна
Сё Гэн 尚元 1556-1572 1528-1572 Другі сын Сё Сэя
Сё Эй 尚永 1573-1588 1559-1588 Другі сын Сё Гэна
Сё Нэй 尚寧 1588-1620 1564-1620 Старэйшы сын прынца Сё І (пам. 1584), прапраўнук караля Сё Сіна
Сё Хо 尚豊 1621-1640 1590-1640 Сын прынца Сё Кю (1560—1620), унук Сё Гэна
Сё Кэн 尚賢 1641-1647 1625-1647 Трэці сын Сё Хо
Сё Сицу 尚質 1648-1668 1629-1668 Чацвёрты сын Сё Хо, малодшы брат папярэдняга
Сё Тэй 尚貞 1669-1709 1645-1709 Старэйшы сын папярэдняга
Сё Эки 尚益 1710-1712 1678-1712 Старэйшы сын спадчыннага прынца Сё Юна (1660—1706), унук Сё Тэя
Сё Кэй 尚敬 1713-1751 1700-1752 Старэйшы сын папярэдняга
Сё Боку 尚穆 1752-1794 1739-1794 Старэйшы сын Сё Кэя
Сё Он 尚温 1795-1802 1784-1802 старэйшы сын спадчыннага прынца Сё Тэцу (1759—1788), унук Сё Боку
Сё Сэй 尚成 1803 1800-1803 Адзіны сын Сё Она
Сё Ко 尚灝 1804-1828 1787-1839 Чацвёрты сын спадчыннага прынца Сё Тэцу (1759—1788), унук Сё Боку
Сё Іку 尚育 1829-1847 1813-1847 Старэйшы сын Сё Ко
Сё Тай 尚泰 1848-1879 1843-1901 Другі сын Сё Іку

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі


Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]