Акадэмія Румыніі
Акадэмія Румыніі (рум.: Academia Română) — вышэйшая навуковая ўстанова Румыніі, якая ахоплівае навуковыя, мастацкія і літаратурныя вобласці дзейнасці.
Акадэмія была заснавана ў 1866 годзе, як Румынскае літаратурнае таварыства. У 1867 годзе літаратурнае таварыства было пераназвана ў Румынскае акадэмічнае таварыства, а ў 1879 годзе стала называцца Акадэміяй Румыніі. З прыходам да ўлады Румынскай камуністычнай партыі арганізацыя была рэарганізавана і з 1948 года стала насіць назву Акадэмія Румынскай Народнай Рэспублікі. З 1965 года і аж да падзення рэжыму Чаўшэску акадэмія насіла назву Акадэмія Сацыялістычнай Рэспублікі Румынія[1].
Станам на 2011 год Акадэмія Румыніі налічвала 181-га правадзейнага члена, якія абіраюцца ў яе пажыццёва.
У адпаведнасці са сваім статутам, асноўнымі мэтамі Акадэміі з'яўляюцца захаванне румынскай мовы і румынскай літаратуры, вывучэнне нацыянальнай гісторыі Румыніі і даследаванні ў вобласці фундаментальных і прыкладных навук. Найбольш вядомымі фундаментальнымі працамі Акадэміі Румыніі з'яўляюцца слоўнік румынскай мовы, слоўнік румынскай літаратуры, а таксама трактат па гісторыі румынскага народа.
Штаб-кватэра Акадэміі Румыніі знаходзіцца ў горадзе Бухарэсце.
Зноскі
- ↑ Румынская Академия // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Акадэмія Румыніі
- Афіцыйны сайт (англ.) (фр.) (рум.)