Перайсці да зместу

Рум (Валожынскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Рум
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 27 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1772
Аўтамабільны код
5
СААТА
6220817131
Рум (Беларусь)
Рум
Рум
Рум (Мінская вобласць)
Рум
Рум
Рум (Валожынскі раён)
Рум
Рум

Рум[1] (трансліт.: Rum, руск.: Рум) — вёска ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Валожынскага сельсавета.

В. Жучкевіч звязваў тапонім з нямецкім Rumpf «штабель (дроў)»[2]. Тым часам, у старабеларускай мове слова румъ ужывалася ў іншых значэннях[3], захавалася з імі і ў сучаснай беларускай мове[4][5].

З іншага боку, фіксавалася прозвішча Рум з-пад Ліды, шчучынскае Румэйка, жалудоцкае Румоўскі[6]. Ёсць латышскае Rums, Rūms[7], літоўскае Rumeika[8]. Аснова Rum- выкарыстоўвалася ў старажытных балцка-літоўскіх двухасноўных імёнах[9].

З 1939 года ў БССР. У 1940—1954 гадах вёска была цэнтрам Румскага сельсавета, у 1954—1976 гадах — у складзе Белакорацкага сельсавета.

Год Колькасць
1999 120
2009 64
2019 27
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 329.
  3. румъ - Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017). verbum.by. Праверана 25 лютага 2026.
  4. рум - Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.). verbum.by. Праверана 25 лютага 2026.
  5. Рум - Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017). verbum.by. Праверана 25 лютага 2026.
  6. https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QS7-89FL-SZF9?i=75&cat=2325345 https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-C9BH-G7GW-2?i=900&cat=2325345 https://kolekcijos.biblioteka.vu.lt/objects/990004125621008452#00044
  7. https://uzvardi.lv/surname/735069 https://uzvardi.lv/surname/812292
  8. https://pavardes.lki.lt/?pv=8821031ac3368b519c4df5ba6b046ed5
  9. Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 130.