Бабровічы (Валожынскі раён)
Аграгарадок
Бабровічы
| ||||||||||||||||||||||
Бабро́вічы[1] (трансліт.: Babrovičy, руск.: Бобровичи) — аграгарадок (з 2008 г.)[2] у Валожынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Валожынскага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Аграгарадок знаходзіцца за 4 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад Валожына[3], за 71 км ад Мінска[3], каля аўтамабільнай дарогі М6. Рэльеф раўнінна-ўзгорысты, на ўсходзе цячэ ручай (левы прыток р. Літанка).
Асновай планіроўкі з’яўляецца брукаваны адрэзак шашы шыротнай арыентацыі, паўднёвы бок якой шчыльна забудаваны дамамі сядзібнага тыпу, а паўночны — грамадскімі будынкамі і 1—2-павярховымі жылымі дамамі тыпу катэджаў. Перпендыкулярна да шашы праходзіць працяглая прамалінейная вуліца, забудаваная двухбакова, шчыльна, пераважна драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу, якую перакрыжоўвае выгнутая вуліца шыротнай арыентацыі з двухбаковай сядзібнай забудовай. Частка забудовы размешчана адасоблена на ўсходзе, за ручаём. Гаспадарчы сектар — на паўднёвай ускраіне.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1614 г. сяло ў складзе маёнтка Валожын Ашмянскага павета ВКЛ, шляхецкая ўласнасць. У 1785 г. 29 двароў, у графстве Валожын.
З 1795 года ў Расійскай імперыі. У 1897 г. сяло, 47 двароў, 389 жыхароў і аднайменны засценак, 2 жыхары, у Валожынскай воласці Ашмянскага павета. У 1897 г. адкрыта школа граматы.
З 1921 года ў складзе Польшчы.
З 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года вёска ў складзе Даўбенскага сельсавета Валожынскага раёна. У Вял. Айч. вайну з 25.6.1941 г. да 5.7.1944 г. акупіравана нацыстамі. На фронце у Вялікую Айчынную вайну загінулі 5 вяскоўцаў. На ўшанаванне памяці 62 воінаў і партызан з вёсак сельсавета, якія загінулі ў барацьбе супраць фашызму, у 1968 года на паўночнай ускраіне вёскі, каля шашы, пастаўлены абеліск са стэламі-сцягамі па баках.
У верасні 1950 года арганізаваны калгас імя М. В. Фрунзе, які абслугоўвала Валожынская МТС. З 4 красавіка 1952 г. землі ў складзе калгаса імя А. В. Суворава (цэнтр — в. Саляная). Размяшчаліся вытворчы ўчастак, фермы свінагадоўчая і буйной рагатай жывёлы, дзіцячы сад, фельчарска-акушэрскі пункт, АТС, магазін, сталовая. З 25 снежня 1962 года ў Маладзечанскім, з 6 студзеня 1965 года ў Валожынскім раёнах. Цэнтр Бабровіцкага сельсавета з 16 жніўня 1973 года да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад і з’яўлялася цэнтрам Бабровіцкага сельсавета[4].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1908 год — 446 жыхароў.
- 1921 год — 556 жыхароў, 89 двароў.
- 1940 год — 819 жыхароў, 135 двароў.
- 1959 год — 535 жыхароў.
- 1995 год — 388 жыхароў, 131 двор[3].
- 2008 год — 252 жыхары, 104 гаспадаркі.
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]У 2009 г. размешчаны сельгасупраўленне УП «Бабровіны», 4 фермы, дзяржаўнае УП «Мінсквоблгаз», клуб, бібліятэка, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва, аддзяленне сувязі, фельчарска-акушэрскі пункт, сталовая, магазін.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- 1 2 3 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2.
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2). — С. 184.
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 1 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2010. — 736 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0520-1. — С. 351—352.
- Республика Беларусь. Минская область: Общегеографический атлас (руск.) / Ред. Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 12. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-054-2.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область (руск.) / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 16. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бабровічы (Валожынскі раён)