Шапавалы (Валожынскі сельсавет)
Вёска
Шапавалы
|
Шапава́лы[1] (трансліт.: Šapavaly, руск.: Шаповалы) — вёска ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Валожынскага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца за 1 км на паўночны ўсход ад Валожына, 21 км ад чыг. ст. Валожын на лініі Маладзечна—Ліда, 76 км ад Мінска.
Транспартныя сувязі па шашы Валожын—Маладзечна, якая праходзіць непадалёку ад вёскі. Драўляныя сялянскія сядзібы пастаўлены ўздоўж прасёлачнай дарогі, якая ідзе да шашы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснавана ў 1920-я гады. Тэрыторыя з 1921 года пад уладай Польшчы.
З лістапада 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 г. маёнтак у Брыльскім сельсавеце Валожынскага раёна Баранавіцкай вобласці, 90 жыхароў. З 25 чэрвеня 1941 г. да 5 ліпеня 1944 г. акупіравана нацыстамі.
З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці. У 1959 годзе 6 жыхароў. З 20 студзеня 1960 года ў Мінскай вобласці, з 1962 года ў Валожынскім ельсавеце, з 25 снежня 1962 года ў Маладзечанскім, з 6 студзеня 1965 года ў Валожынскім раёнах.
З 1963 года сельскагаспадарчыя землі ў складзе калгаса «17 Верасня» (цэнтр — в. Брылькі). Размяшчаліся маслазавод, ферма буйной рагатай жывёлы. У 1994 годзе 7 двароў, 29 жыхароў.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
| ||||||||||||
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Валожынскі філіял ААТ «Маладзечанскі малочны камбінат» (2009).
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Станіслаў Антонавіч Багданкевіч (нар. 1937) — беларускі эканаміст і палітычны дзеяч, старшыня праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (1991—1995).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 1 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2010. — 736 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0520-1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх