Перайсці да зместу

Руслан Алегавіч Мялкоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Руслан Мялкоўскі)
Футбол
Руслан Мялкоўскі
Поўнае імя Руслан Алегавіч Мялкоўскі
Нарадзіўся 7 мая 2006(2006-05-07)[1] (19 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 185 см
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Арсенал
Нумар 99
Маладзёжныя клубы
0000—2019 Беларусь Мінск
2019—2020 Беларусь Дынама (Брэст)
2021 Беларусь Рух (Брэст)
2021—2022 Беларусь Акадэмія АБФФ (Мінск)
Клубная кар’ера[* 1]
2022— Беларусь Арсенал (Дзяржынск) 26 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2021—2023 Беларусь Беларусь (да 17) 9 (3)
2023— Беларусь Беларусь (да 19) 3 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 5 снежня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 30 лістапада 2023

Руслан Мялкоўскі (нар. 7 мая 2006, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік дзяржынскага «Арсенала» і юніёрскай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец клуба «Мінск», з жніўня 2019 года па снежань 2020 года выступаў за юнацкую каманду брэсцкага «Дынама», пасля да жніўня 2021 года знаходзіўся ў брэсцкім «Руху». Сезон 2021/22 правёў у Акадэміі АБФФ.

У ліпені 2022 года падпісаў кантракт з дзяржынскім «Арсеналам»[2]. 10 ліпеня 2022 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча з магілёўскім «Дняпром» (1:0). У далейшым працягваў з’яўляцца ў асноўнай камандзе, з кастрычніка пачаў выхадзіць у стартавым складзе каманды.

У сакавіку 2023 года падоўжыў пагадненне з «Арсеналам»[3].

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У кастрычніку 2021 года, а пасля і ў кастрычніку 2022 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы, а ў сакавіку 2023 года — у элітным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

У лістападзе 2023 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

Статыстыка выступленняў

[правіць | правіць зыходнік]
Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2022 (2) Д1 Арсенал Беларусь 10 1
2023 Д2 Арсенал Беларусь 16 0
  1. Ruslan Myalkovskiy // Transfermarkt — 2000.
  2. Дзержинский "Арсенал" заключил контракт с 16-летним игроком Академии БФФ (руск.). football.by (7 ліпеня 2022). Праверана 11 лютага 2023.
  3. Матяш и Мялковский продлили контракты с "Арсеналом" (руск.). football.by (7 сакавіка 2023). Праверана 7 сакавіка 2023.