Юрый Сяргеевіч Лавец
Поўнае імя | Юрый Сяргеевіч Лавец | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
11 ліпеня 1996[1] (24 гады) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||
Рост | 182 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 70 кг | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||
Нумар | 11 | |||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Юрый Лавец (нар. 11 ліпеня 1996) — беларускі футбаліст, паўабаронца дзяржынскага «Арсенала».
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец клуба «Мінск», дзе з 2013 года пачаў выступаць за дубль. У 2015 годзе стаў прыцягвацца да асноўнай каманды «Мінска», але так і не дэбютаваў за яе. У ліпені 2016 года быў аддадзены ў арэнду мінскаму «Тарпеда»[2], дзе замацаваўся ў асноўным складзе.
У снежні 2016 года перайшоў у «Тарпеда» на трывалай аснове. У сезоне 2017 прыняў удзел ва ўсіх 30 матчах каманды ў Першай лізе. У пачатку 2018 года «Тарпеда» атрымала месца ў Вышэйшай лізе, аднак паўабаронца з-за траўмы прапусціў пачатак сезона, пазней стаў выступаць за дубль. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 2 чэрвеня 2018 года, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча з брэсцкім «Дынама» (1:1).
У жніўні 2018 года быў аддадзены ў арэнду ў «Чысць», дзе стаў трывала гуляць у стартавым складзе. У студзені 2019 года пакінуў «Тарпеда»[3].
У пачатку 2019 года далучыўся да дзяржынскага «Арсенала». У якасці трывалага іграка стартавага складу дапамог камандзе выйсці ў Першую лігу. У студзені 2020 года перайшоў у шведскі клуб «АФК Эскільстуна»[4]. Паспеў згуляць за каманду ў Кубку Швецыі, а ў красавіку 2020 года з-за прыпынення чэмпіянату Швецыі вярнуўся ў «Арсенал».
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
31 мая 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, правёўшы на полі другі тайм таварыскага матча супраць Расіі (0:7).
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2019
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2013 | дубль | Мінск | ![]() |
12 | 0 |
2014 | дубль | Мінск | ![]() |
31 | 3 |
2015 | дубль | Мінск | ![]() |
24 | 4 |
2016 (1) | дубль | Мінск | ![]() |
10 | 1 |
2016 (2) | Д2 | Тарпеда | ![]() |
12 | 1 |
2017 | Д2 | Тарпеда | ![]() |
30 | 3 |
2018 (1) | Д1 | Тарпеда | ![]() |
3 | 0 |
2018 (2) | Д2 | Чысць | ![]() |
11 | 2 |
2019 | Д3 | Арсенал | ![]() |
25 | 3 |
Грамадзянская пазіцыя[правіць | правіць зыходнік]
Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[5].
Зноскі
- ↑ Yuri Lovets // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Евсеенко и Пацко перешли в минское «Торпедо» (руск.)
- ↑ Три игрока покинули минское "Торпедо" (руск.)
- ↑ Два экс-игрока дзержинского "Арсенала" подписали контракты со шведским клубом (руск.)
- ↑ 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)