Аляксандр Аляксандравіч Пазняк

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Футбол
Аляксандр Пазняк
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксандр Аляксандравіч Пазняк
Нарадзіўся 23 ліпеня 1994(1994-07-23) (22 гады)
Ліда, Лідскі раён, Гродзенская вобласць, Беларусь
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 186 см
Вага 77 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Шахцёр
Нумар 20
Кар'ера
Моладзевыя клубы
2000 — 2009 Сцяг Беларусі ДЮСШ Ліда
2009 — 2011 Сцяг Беларусі Нёман (Гродна)
Клубная кар'ера*
2011 — 2016 Сцяг Беларусі Нёман (Гродна) 60 (0)
2014   Сцяг Беларусі Ліда 13 (0)
2017 — Сцяг Беларусі Шахцёр (Салігорск)
Нацыянальная зборная**
2013 — 2016 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 33 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 04.02.2017.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 08.10.2016.

Аляксандр Пазняк (нар. 23 ліпеня 1994, Ліда) — беларускі футбаліст, абаронца салігорскага «Шахцёра».

Кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў займацца футболам у роднай Лідзе, але першым прафесійным клубам стаў гродзенскі «Нёман», за дубль якога пачаў гуляць з 2011 года. На наступны год трывала замацаваўся ў дублі, а ў сезоне 2013 ужо пачаў трапляць на лаўку запасных у асноўнай камандзе.

У красавіку 2014 года быў аддадзены ў арэнду ў «Ліду»[1], якая гуляла ў Першай лізе. У складзе лідскага клуба трывала гуляў у аснове, правёў 13 поўных матчаў. У ліпені 2014 вярнуўся ў «Нёман»[2].

Пасля вяртання некаторы час гуляў за дубль, а 14 верасня 2014 дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць магілёўскага «Дняпро», адгуляўшы ўсе 90 хвілін на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. Пазней стаў трывала трапляць у стартавы склад як цэнтральны, а часам левы абаронца. Сезон 2015 пачаў ужо ў якасці жалезнага іграка асновы.

У студзені 2016 года на два гады падоўжыў кантракт з «Нёманам»[3]. У студзені 2017 года адправіўся на прагляд у салігорскі «Шахцёр», і ў выніку ў лютым 2017 года падпісаў кантракт з гэтым клубам[4].

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

У 2013—2016 гадах выступаў за моладзевую зборную Беларусі, дзе з'яўляўся асноўным левым абаронцам.

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2011 дубль Нёман Сцяг Беларусі 9 1
2012 дубль Нёман Сцяг Беларусі 26 1
2013 дубль Нёман Сцяг Беларусі 29 1
2014 (1) Д2 Ліда Сцяг Беларусі 13 0
2014 (2) Д1 Нёман Сцяг Беларусі 10 0
2015 Д1 Нёман Сцяг Беларусі 23 0
2016 Д1 Нёман Сцяг Беларусі 27 0

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]