Мікіта Аляксандравіч Халімончык

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Мікіта Халімончык
Поўнае імя Мікіта Аляксандравіч Халімончык
Нарадзіўся 3 студзеня 2000(2000-01-03) (21 год)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 175 см
Вага 77 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Нёман
Нумар 2
Клубная кар’ера[* 1]
2016— Беларусь Дынама (Мінск) 3 (0)
2020   Беларусь Смалявічы 9 (0)
2021—   Беларусь Нёман (Гродна)
Нацыянальная зборная[* 2]
2018 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
2021— Беларусь Беларусь (да 21) 5 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 11 ліпеня 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 18 лістапада 2021

Мікіта Халімончык (нар. 3 студзеня 2000, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца гродзенскага «Нёмана» (у арэндзе з мінскага «Дынама») і моладзевай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец мінскай СДЮШАР-5, з 2016 года пачаў выступаць за дубль «Дынама». Дэбютаваў у асноўнай камандзе 29 ліпеня 2018 года ў матчы Кубка Беларусі супраць «Энергетыка-БДАТУ», выйшаўшы на замену ў другім тайме. Перад сезонам 2019 прыцягваўся да трэніровак з асноўным складам, аднак чэмпіянат пачаў у дублі. 16 чэрвеня 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы супраць «Энергетыка-БДУ» (6:1) і адзначыўшыся галявой перадачай. Пазней гуляў пераважна за дубль, прыцягваўся да асноўнай каманды, але звачыйна зсатаваўся на лаўцы запасных.

У ліпені 2020 года быў аддадзены ў арэнду ў «Смалявічы»[1], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2020 года па заканчэнні арэнды пакінуў клуб[2].

У пачатку 2021 года трэніраваўся разам з асноўнай камандай «Дынама», праходзіў прагляд у бабруйскай «Белшыне», аднак у выніку пачаў сезон 2021 у складзе дынамаўцаў, гуляў пераважна за дубль. У ліпені 2021 года на правах арэнды далучыўся да гродзенскага «Нёмана»[3].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У кастрычніку 2018 года выступаў за юніёрскую зборную Беларусі да 19 гадоў у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

2 верасня 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Ісландыі (1:2).

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2016 дубль Дынама Беларусь 6 0
2017 дубль Дынама Беларусь 18 0
2018 дубль Дынама Беларусь 25 0
2019 Д1 Дынама Беларусь 2 0
2020 (1) дубль Дынама Беларусь 11 0
2020 (2) Д1 Смалявічы Беларусь 9 0
2021 (1) Д1 Дынама Беларусь 1 0

Зноскі