Велестынліс Рыгас
Рыгас Ферэас | |
---|---|
Ρήγας Φεραίος | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | грэч. Ρήγας |
Дата нараджэння | каля 1757[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 чэрвеня 1798 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | дыпламат, журналіст, філосаф, перакладчык, паэт, пісьменнік, палітык |
Кірунак | Modern Greek Enlightenment[d] |
Подпіс | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Велестынліс Ры́гас (грэч. Βελεστινλής), або Рыгас Ферэас (грэч. Ρήγας Φεραίος; сапраўднае імя Антоніяс Кірыязіс, грэч. Αντώνιος Κυριαζής; каля 1757, г. Велестынан , Грэцыя — 24 чэрвеня 1798) — адзін з заснавальнікаў грэчаскага нацыянальна-вызваленчага руху супраць турэцкага панавання, паэт. Ідэі Рыгаса былі ўспрыняты дзеячамі «Філікі этэрыі» (1814—1821). Грэчаскі народ шануе Рыгаса як нацыянальнага героя.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў вучылішча ў Фесаліі, быў народным настаўнікам. З 1774 года жыў у Стамбуле, каля 1782—1796 гг. — у Валахіі. У 1796—1797 гадах заснаваў у Вене тайнае грэчаскае рэвэвалюцыйнае таварыства «Этэрыя». Выступаў за аб'яднанне ўсіх балканскіх народаў для барацьбы супраць турэцкага панавання, прапаноўваў план стварэння дэмакратычнай «Грэчаскай рэспублікі» на тэрыторыі Балканскага паўвострава і Малой Азіі.
У снежні 1797 года пры вяртанні ў Грэцыю арыштаваны аўстрыйскай паліцыяй і выдадзены турэцкім уладам. Пакараны смерцю ў Бялградзе.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Мужнай лірыцы Рыгаса (вершы «Усход і Захад», «Палымяны гімн») уласцівы патрыятызм, антытурэцкая скіраванасць.
Зноскі
- ↑ Rigas Velestinlis Feraios // British Museum person-institution thesaurus Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Rigas Feraios // Lord Byron and his Times Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #119154269 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Велестынліс Рыгас