Рыгор Аркадзевіч Такуеў
| Рыгор Аркадзевіч Такуеў | |
|---|---|
| руск.: Григорий Аркадьевич Токуев | |
| Дата нараджэння | 23 снежня 1917 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 9 кастрычніка 1995 (77 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Род войскаў | партызаны |
| Бітвы/войны | |
| Узнагароды і званні | |
Рыгор Аркадзевіч Таку́еў[1] (руск.: Григорий Аркадьевич Токуев; 23 снежня 1917, вёска Паташаўская, Шанкурскі раён, Архангельская вобласць — 9 кастрычніка 1995) — удзельнік партызанскага руху на тэрыторыі Палескай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Р. А. Такуеў нарадзіўся ў вёсцы Паташаўская (Шанкурскі раён, Архангельская вобласць). Скончыў сямігодку, вучыўся ў Архангельскім аэраклубе, працаваў інструктарам. У Чырвонай Арміі з 1938 года. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гг. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года, камандзір мінамётнага ўзвода дэсантных войскаў. Кантужаны трапіў у палон, знаходзіўся ў лагеры ў горадзе Крамянчуг. Узімку 1941 года здзейсніў уцёк і сустрэўся з партызанамі ў Капаткевіцкім раёне. У чэрвені 1942 года прызначаны камандзірам падрыўной групы. 7 сакавіка 1943 года ў Крамлі ў Маскве Р. А. Такуеў быў узнагароджаны ордэнам Леніна. Праходзіў лячэнне ў шпіталі. У жніўні 1943 года вярнуўся на Палессе і быў прызначаны камандзірам 78-га дыверсійнага атрада 125-й Капаткевіцкай партызанская брыгады.
Пасля вызвалення Беларусі Р. А. Такуеў да 1980 года працаваў у спартыўных арганізацыях (дырэктар спартыўнай базы, намеснік старшыні ДСТ «Спартак» і інш.). У 1957 годзе скончыў фізкультурны тэхнікум у Мінску.
Памёр Р. А. Такуеў 9 кастрычніка 1995 года. Пахаваны ў Мінску.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль «Залатая Зорка»
- 2 ордэны Леніна
- Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені
- медалі
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Таку́еў Рыгор Аркадзевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 396. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Высшее партизанское командование Белоруссии. 1941—1944: справочник / Э. Г. Иоффе и др.; под общ. ред. д-ра ист. наук Э. Г. Иоффе. — Минск: Беларусь, 2009. — С. 251, 255. — 271 с. — 1 500 экз. — ISBN 978-985-01-0836-4. (руск.)
- Таку́еў Рыгор Аркадзевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 494. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Рыгор Аркадзевіч Такуеў на сайце «Героі краіны»
- Токуев Григорий Аркадьевич (руск.) // Праект «Партизаны Беларуси»
- Герой Советского Союза Токуев Григорий Аркадьевич Архівавана 4 сакавіка 2016. (руск.)
- Віртуальная выстава на сайце Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта Архівавана 4 сакавіка 2016. (руск.)
- Інфармацыя на сайце СОЛДАТ.ru (руск.)
- Нарадзіліся 23 снежня
- Нарадзіліся ў 1917 годзе
- Нарадзіліся ў Архангельскай губерні
- Памерлі 9 кастрычніка
- Памерлі ў 1995 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя ў Мінску
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Узнагароджаныя медалём Жукава
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
- Асобы
- Нарадзіліся ў Архангельскай вобласці
- Удзельнікі савецка-фінскай вайны
- Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
- Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны