Рыгор Пятровіч Рычагоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рыгор Пятровіч Рычагоў
Дата нараджэння 10 красавіка 1944(1944-04-10) (79 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, урач, хірург, гастраэнтэролаг, выкладчык універсітэта, загадчык кафедры
Навуковая сфера хірургія, гастраэнтэралогія і coloproctology[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1989)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Рыгор Пятровіч Рычаго́ў[1] (нар. 10 красавіка 1944) — вучоны ў галіне хірургіі, доктар медыцынскіх навук (1989), прафесар (1993).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў горадзе Давыд-Гарадок. Скончыў сярэднюю школу № 1 Давыд-Гарадка ў 1963 годзе. У 1969 годзе скончыў 1-ы Ленінградскі медыцынскі інстытут і па 1971 год клінічны ардынатар на кафедры шпітальнай хірургіі ў ім. Потым па размеркаванню працаваў у сістэме 3-га Галоўнага Упраўлення Міністэрства аховы здароўя СССР. У 1973—1981 гадах займаў пасаду загадчыка хірургічнага аддзялення медсанчасткі № 4 МСА-16 у горадзе Чкалаўск (Таджыкская ССР) і адначасова вучыўся ў аспірантуры пры Навукова-даследчым інстытуце гастраэнтэралогіі Акадэміі навук Таджыкскай ССР[2]. У 1979 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Значение комплексной эзофагогастродуоденоскопии в диагностике хирургических заболеваний верхнего отдела пищеварительного тракта в условиях общелечебного учреждения»[2]. У 1981—1982 гадах Р. П. Рычагоў на пасадах галоўнага хірурга, намесніка начальніка медыка-санітарнага аб’яднання па хірургічнай службе[2]. У 1982 годзе абраны загадчыкам страўнікава-кішачным з абдамінальнай хірургіяй Навукова-даследчага інстытута гастраэнтэралогіі Акадэміі навук Таджыкскай ССР[2]. З 1989 года — старэйшы навуковы супрацоўнік. У 1989 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Прогнозирование и профилактика некоторых послеоперационных осложнений в хирургии язвенной болезни»[3].

З 1990 па верасень 2009 года Р. П. Рычагоў у Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце на пасадзе загадчыка кафедры агульнай хірургіі[3], з 1993 года ў званні прафесара. З 1996 года — галоўны хірург-кансультант Рэспубліканскай бальніцы Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[2].

Навуковая і грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар навуковых прац па агульнай хірургіі, хірургічнай гастраэнтэралогіі, малаінвазіўных і лазерных тэхналогіях. Аўтар і сааўтар больш за 400 навуковых публікацый, 13 вынаходстваў, 6 рацыяналізатарскіх прапаноў[3].

Член вучонага савета Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі па абароне дысертацый па спецыяльнасцям хірургія, уралогія і анестэзіялогія. Намеснік старшыні навуковага таварыства хірургаў Беларусі, член Міжнароднага таварыства хірургаў і гастраэнтэролагаў, Еўрапейскай асацыяцыі хірургаў, Расійскага таварыства эндаскапічных хірургаў. Прымаў удзел у арганізацыі і правядзенні шэрагу з’ездаў і пленумаў навуковага таварыства хірургаў Рэспублікі Беларусь, тэматычных навуковых канферэнцый. Неаднаразова выступаў з дакладамі на Міжнародных канферэнцыях у Афінах, Рыме, Гановеры, Кракаве, Варшаве, Празе, Бруселі, Дубаі. Галоўны рэдактар часопіса «Хирургия. Восточная Европа»[3].

Сярод апублікаванага:

  • Прогнозирование и профилактика послеоперационных осложнений в хирургии язвенной болезни. — Душанбе: Ирфон, 1991. — 157,[2] с.: ил.; 20 см; ISBN 5-667-00420-8;
  • Ошибки, опасности и осложнения в желудочной хирургии. — Мн., 1993;
  • Хирургические болезни: учебник для студентов учреждений высшего образования по специальностям «Медико-профилактическое дело», «Стоматология»: в 2 ч. / Г. П. Рычагов, А. Н. Нехаев. — Мн.: Вышэйшая школа, 2012;
  • Практические навыки в общей хирургии. Учебное пособие. — Мн.: Вышэйшая школа, 2012.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» (1995), Ганаровымі граматамі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2009) і Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў, Ганаровай граматай і нагрудным знакам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (2008). У 2000 годзе атрымаў спецыяльную стыпендыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за індывідуальныя паказчыкі ў працы[3].

Зноскі

  1. БелЭн 2001.
  2. а б в г д Рычагов Григорий Петрович Архівавана 17 красавіка 2021. (руск.) // Сайт БДМУ
  3. а б в г д Рычагов Григорий Петрович Архівавана 17 красавіка 2021. (руск.) // Сайт БДМУ

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]