Мікалаеўка (Мікалаеўскі сельсавет, Буда-Кашалёўскі раён)
Аграгарадок
Мікалаеўка
|
Мікалаеўка — аграгарадок, цэнтр Мікалаеўскага сельсавета Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]У 27 км на поўнач ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 75 км ад Гомеля.
Транспартная сетка
[правіць | правіць зыходнік]Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель.
Планіроўка складаецца з просталінейнай амаль шыротнай вуліцы, забудаванай з абодвух бакоў драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. У 1987 годзе пабудаваны цагляныя дамы на 50 кватэр, у якіх змясціліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй месцаў пасля Чарнобыльскай катастрофы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Гарадзецкай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. Паводле інвентара 1848 года ў валоданні памешчыка былі вёска і фальварак. У 1852—1867 гадах працаваў цукровы завод. Размяшчаўся ў 3-павярховым будынку. У 1854 годзе меў 2 паравыя катлы і паравую машыну, у 1859 г. — 3 паравыя машыны (60 к.с.), 4 гідрапрэсы, 3 цэнтрыфугі, 3 дыфракцыйныя катлы. У 1859 г. працавалі 200 рабочых і 2 майстры.
Па рэвізскіх матэрыялах 1859 года ў складзе маёнтка Самойлаў. Па перапісу 1897 года знаходзіліся: хлебазапасны магазін, 2 ветракі, гамарня.
У 1930 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты ў 1944 году спалілі 47 двароў. За час вайны загінулі 105 жыхароў. З 28 чэрвеня 1973 года цэнтр Мікалаеўскага сельсавета[1]. Цэнтр саўгаса «Шлях Ільіча». Працуюць пільня, сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы сад, аддзяленне сувязі, швейная майстэрня, магазін.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Колькасць
[правіць | правіць зыходнік]- 2004 год — 150 гаспадарак, 392 жыхары.
Дынаміка
[правіць | правіць зыходнік]- 1897 год — 53 двары, 335 жыхароў (паводле перапісу).
- 1925 год — 62 двары, на сялібе 7 двароў.
- 1940 год — 73 двары, 269 жыхароў.
- 1959 год — 371 жыхар (паводле перапісу).
- 1999 год — 158 двароў, 404 жыхары[2].
- 2004 год — 150 гаспадарак, 392 жыхары.
Вядомыя выхадцы
[правіць | правіць зыходнік]- С. А. Панамароў — Герой Савецкага Саюза.
- Р. Я. Кісялёў (18.5.1913 — 10.4.1970) — дзяржаўны дзеяч Беларускай ССР. З 1953 года міністр культуры, з 1964 года міністр асветы БССР, у 1968—1970 гадах намеснік старшыні Савета Міністраў БССР. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1951—1970). Заслужаны дзеяч культуры БССР (1963). Яго імя носіць вясковая сярэдняя школа.
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 чэрвеня 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 27 (1401).
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 349. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2004. — 632 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0303-9.
- {Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 349. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 9. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)