Бітва на Нёмане

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Бітва на Нёмане
Асноўны канфлікт: Польска-савецкая вайна
BnN 2.png
Дата

2026 верасня 1920 года

Месца

Гродзенскі рэгіён

Вынік

Перамога польскага войска, што стала заканчэннем вайны

Праціўнікі
Сцяг Польшчы Польшча

Flag of Belarus (1918, 1991–1995).svg Беларуская Народная Рэспубліка

Сцяг РСФСР (1918-1937) РСФСР
Камандуючыя
Сцяг Польшчы Юзаф Пілсудскі
Сцяг Польшчы Эдвард Рыдз-Сміглы
Сцяг Польшчы Леанард Скерскі
Беларусь Станіслаў Булак-Балаховіч
Сцяг РСФСР (1918-1937) Міхаіл Тухачэўскі
Сцяг РСФСР (1918-1937) Уладзімір Лазарэвіч
Сцяг РСФСР (1918-1937) Мікалай Салагуб
Сілы бакоў
97 000 каля 100 000
Страты
7000 каля 40 000
Commons-logo.svg Battle of the Niemen River на Вікісховішчы
 Прагляд гэтага шаблона Польска-савецкая вайна (1919—1921)

1918: Вільня (1) • 1919: Бяроза-Картузская Нясвіж Ліда (1) • Вільня (2) • Мінск 1920: Дзвінск Латычаў Мазыр Кіеў (1) • Казацін Жытомір Майская аперацыя Кіеў (2) • Валадарка Быстрык Барыспаль Наваград–Валынскі Роўна Ліпеньская аперацыя Львоў Гродна Брэст Варшава Радзымін Осаў Насельск Коцк Цыцаў Вепш Задвор'е Беласток Замосце Камараў Кобрын Дзіцяцін Ковель Нёман Ліда (2) •


Ваеннапалонныя Рыжскі дагавор Мяцеж Жалігоўскага

Бітва на Нёмане (польск.: Bitwa nad Niemnem, руск.: Сражение на Немане) — апошняя значная бітва ў польска-савецкай вайне 19191920 гадоў. Працягвалася з 20 верасня да 26 верасня (некаторыя лічаць да 28 верасня). Другая па значнасці перамога польскага войска, пасля Цуду пад Варшавай, якая скончыла разгром Чырвонай Арміі Заходняга фронту і ў выніку прывяло да падпісання Рыжкага мірнага дагавора (1921).

Планаванне[правіць | правіць зыходнік]

Падрыхтоўка Тухачэўскага[правіць | правіць зыходнік]

26 жніўня Заходні фронт Міхаіла Тухачэўскага спыніўся на лініі рэк Нёман, Шчара і Свіслач. Сюды сцягваліся савецкія рэзервы. За кароткі час былі адноўлены амаль усе дывізіі разбітыя пад Варшавай. Пад камандаю Тухачэўскага знаходзілася каля 73 тысячы салдат і 220 гармат. Галоўнакамандуючы Чырвонай Арміяй Сяргей Камянеў, загадаў рыхтавацца да новага наступу.

Камандуючы Фронту збіраўся правесці наступ сіламі трох армій, захапіць Беласток і Брэст, а пасля нанесці ўдар у кірунку Любліна. Удары павінны былі наносіць: 3 Армія Уладзіміра Лазарэвіча (шэсць дывізій), 15 Армія Корка (чатыры дывізіі) і 16 Армія Салагуба (чатыры дывізіі).

Тухачэўскі разлічваў таксама на дапамогу воска перакінутага з фінскага фронту.

Расстаноўка Чырвонага войска[правіць | правіць зыходнік]

  • 3 Армія Уладзіміра Лазарэвіча (паўночнае крыло Заходняга Фронту)
    • тры дывізіі (5, 6, 56 стралковыя дывізіі) занялі рубеж ад літоўскай граніцы па Свіслач
    • у рэзерве знаходзіліся 2, 21 стралковыя дывізіі і 33 Кубанская дывізія
  • 15 Армія Аўгуста Корка (цэнтр групоўкі фронту)
    • 11 і 16 стралковыя дывізіі па рацэ Свіслач
    • рэзерв стваралі 27 стралковая дывізія і аддзелы «ВУАР» (ВОХР)
  • 16 Армія Мікалая Салагуба
  • 17 і 48 стралковая дывізія занялі пазіцыі на поўдні ад Свілачы
  • 8 і 10 стралковыя дывізіі былі рэзервам Арміі.
  • 4 Армія (паўднёвае крыло Заходняга Фронту)
  • 17 дывізія кавалерыі і 19, 55, 57 Сталковыя дывізіі трымалі пінскі кірунак.

Падрыхтоўка Польскага войска[правіць | правіць зыходнік]

10 верасня ў Штабе Галоўнанкамандуючага ў Брэсце пры ўдзеле камандуючых 2 і 4 Армій Юзаф Пілсудскі прадставіў план аперацыі бітвы на Нёмане і Шчары.

На думку камандуючага патрэбны быў удар у кірунку Гродна і Ваўкавыска, каб звязаць асноўныя сілы бальшавікоў. Адначасова ўдарная група 2 Арміі мусіла шыбкім маршам прайсці праз літоўскую тэрыторыю і выйсці ў глыбокія тылы Чырвонай Арміі, якая загразне ў баях на лініі Нёмана.

Загад ад 19 верасня ўдакладніў заданні армій, аперацыйным групоўкам і асобным адзінкам. На правядзенне аперацыі былі вызначаны:

  • 2 Армія ген. Эдварда Рыдз-Сміглага ў складзе: 1 ДП Лег, 3 ДП Лег, 17 ДП, 21 Горная дывізія, 22 дывізія Добраахвотнікаў, 1 дывізія Літоўска-Беларуская, 2 i 4 брыгада кавалерыі, Групоўка Цяжкай артылерыі.
  • 4 Армія ген. Леанарда Скерскага ў складзе 11, 14, 15, 16 ДП.

Абедзве арміі налічвалі 67 тысяч салдат і 432 гарматы.

Расстаноўка Войска Польскага[правіць | правіць зыходнік]

  • 2 Армія Рыдза-Сміглага
    • левае крыло арміі — паўночная ўдарная група — 1 дывізія пяхоты Легіёнаў і 1 дывізія Літоўска-Беларуская, а таксама 2 і 4 брыгада кавалерыі павінны былі правесці атаку па асі Сейны — Друскенікі, прабіцца на тэрыторыю Літвы, а пасля, выкарыстоўваючы наступ галоўных сіл на гарадзенскім кірунку, рушыць на Ліду.
    • 17 дывізія пяхоты абараняла Сувальшчыну перад магчымай атакай літоўскага войска
    • цэнтр 2 Арміі: 21 і 22 дывізіі ўзмоцненыя Групоўкаю Цяжкай Артылерыі павінны былі наступаць на Гродна
    • правае крыло Арміі: 3 дывізія пяхоты легіёнаў атрымала загад апанаваць пераправы на Нёмане ў ваколіцах Мастоў.
  • 4 армія Скерскага
    • Павінна была захапіць на працягу двух дзён ад пачатку наступу Ваўкавыск, значны чыгуначны вузел на лініях Беласток — Ліда і Беласток — Баранавічы і быць гатоваю замкнуць кола акружэння з паўднёвага боку.

Ваенныя дзеянні[правіць | правіць зыходнік]

Баі за Гродна[правіць | правіць зыходнік]

20 верасня 21 Горная дывізія ген. Анджэя Галіцы і 22 дывізія Добраахвотнікаў палк. Адама Коца ўдарылі па 5 і 6 стралковых дывізіях, каб выправіць палажэнне адддзелаў і стварыць найлепшыя варункі для наступу.

Для бальшавікоў гэта было зусім нечакана. Яны спешна пачалі адыход у бок Гродзенскіх фартоў. Адначасова 3 ПДЛ, што дзейнічаў на правым крыле 2 Арміі адкінуў 11 і 16 стралковыя дывізіі і сфарсавалі Свіслач.

21 верасня ізноў прынёс поспех польскаму боку. Контратакі 5 і 6 стралковых дывізій не прынеслі поспеху саветам. 11 стралковая дывізія панесла вялікія страты ў баях з 3 дывізіяй пяхоты легіёнаў каля Вялікай Бераставіцай. Палякі разбілі 93 і 97 стралковыя палкі і пагражалі штабу дывізіі. Іх камандзір быў паранены і ратаваўся ўцёкамі.

Контрудары Чырвонай арміі[правіць | правіць зыходнік]

22 верасня да баёў далучыліся рэзервовыя 3 і 15 Арміі. Тры польскія дывізіі (каля 19 000 салдат, 124 гарматы) сутыкнуліся з шасцю савецкімі дывізіямі (каля 20 000 салдат, 100 гармат). 2 Армія Рыдза-Сміглага распачала надзвычай зацятыя баі. Шмат якія ўмацаванні неаднаразова пераходзілі з рук у рукі. Дабраахвотная дывізія плк. Коца адбіла некалькі атакаў на Новы Двор і Рагачэў, Горная дывізія білася каля Кузніцы і Длугасельцаў. Затое 3 ДП Легіёнаў пад Вялікай і Малой Бераставіцамі адбіла некалькі атак 11, 16 стралковых дывізій і 56 Самастойнай стралковай брыгады пераведзенай з фінскага фронту.

Сігнал да атакі[правіць | правіць зыходнік]

23 версня галоўныя сілы 2 Арміі павінны былі фарсіраваць Нёман і захапіць Гродна. Але зацяты адпор Чырвонай Арміі не дазволіў тое ажыццявіць.

21 Горная дывізія крывавілася пад Індурай і Адэльскам з савецкаімі 6 і 56 дывізіямі.

22 дывізія Добраахвотнікаў, толькі ўвечары левым крылом дасягнула Нёмана на поўнач ад Гродна. 205 дабраахвотны полк пяхоты маёра Бернарда Монда пад покрывам ночы зачапіўся за паўразбураны мост над Гожай і распачаў пераправу праз Нёман. Але з-за недахопу сувязі, той поспех не быў своечасова выкарыстаны.

Пад Вялікай Бераставіцай 3 ДП Лег. адбіваў хвалі савецкіх атак.

Але 24 верасня контратакі бальшавікоў пачалі слабець. Да палякаў пачалі перабягаць чырвонаармейцы беларускай і ўкраінскай нацыянальнасцей. Дайшлі паведамленні пра сфарсаванне Нёману аддзеламі маёра Монда, які самастойна набліжаўся да фортаў Гродна. 2 кавалерыйскай брыгадзе было загадана патрымаць 205 полк пяхоты.

Удар з поўначы[правіць | правіць зыходнік]

22 верасня распачала свае дзеянні польская Ударная Група 2 арміі. Начале яе ішла 4 кавалерыйская брыгада падпалкоўніка Адама Нянеўскага і змятала літоўскія аддзелы, якія спрабавалі яе стрымаць. 23 верасня яна забыла не знішчаны мост на Нёмане ў Друскеніках. Узяла некалькі палонных. 1 ДП Лег. у шасцігадзіннай бітве разбіла 22 верасня два літоўскія палкі пяхоты, узяла каля 1700 палонных, 12 гармат і захапіла Сейны. 23 верасня дывізія была ў Друскеніках, а 24 верасня заняла Марцінканцы.

У гэты час 1-я беларуска-літоўская дывізія ген. Жандкоўскага з 2 кавалерыйскай Брагадай разбілі літоўскі 7 полк пяхоты і дасягнула Парэчча. Але далейшыя дзеянні групоўкі залежалі ад развіцця сітуацыі на цэнтральным кірунку ў раёне Гродна.

Вынікі[правіць | правіць зыходнік]

Бітва на Нёмане гэта апошняя вялікая бітва польска-савецкай вайны. Чырвоная Армія пацярпела паражэнне, гэткую ж значную як і ў Варшаўскай бітве. Палякі захапілі 40 тысяч палонных і 140 гармат, шмат амуніцыі і ваеннага ладунку.

Гэта бітва мела вялізны ўплыў падчас падпісання Рыжкага мірнага дагавора. Чырвонае войска было разбіта і дэмаралізавана. Савецкая дэлегацыя саступіла ад ранейшых патрабаванняў і пакідала польскую дзяржаву ў супакоі.

Аднак Беларусь была падзелена на дзве часткі. Да Польшчы адыйшла 4,5-мільённая Заходняя Беларусь плошчай больш за 110 тыс. км². Кіраўнік савецкай дэлегацыі А. Ёфэ, увогуле, прапаноўваў саступіць Польшчы ўсю тэрыторыю тагачаснай БССР (да Бярэзіны) наўзамен на тэрытарыяльныя саступкі ва Украіне, аднак польскі бок не прыняў гэту прапанову.[1] Гэта справакавала пачатак Слуцкага збройнага чыну.

Арганізацыя войска[правіць | правіць зыходнік]

Войска польска[правіць | правіць зыходнік]

Пілсудскі і Рыдз-Сміглы ў часе польска-савецкай вайны ў 1920 годзе

Аператыўнае кіраўніцтва 2 і 4 Арміямі праводзіў Юзаф Пілсудскі.

Чырвоная армія[правіць | правіць зыходнік]

Заходні фронт генерала Міхаіл Тухачэўскі (каля 100 000 салдат, 220 гармат)

  • 3 Армія Уладзіміра Лазарэвіча
    • 2 стралковая дывізія
    • 5 стралковая дывізія
    • 6 стралковая дывізія
    • 21 стралковая дывізія
    • 56 стралковая дывізія
    • 33 Кубанская дывізія
  • 15 Армія Аўгуста Корка
    • 11 стралковая дывізія
    • 16 стралковая дывізія
    • 27 стралковая дывізія
    • Адзел «Вохра» (раўназначны стралковай дывізіі)
  • 16 Армія Мікалая Салагуба
    • 8 стралковая дывізія
    • 10 стралковая дывізія
    • 17 стралковая дывізія
    • 48 стралковая дывізія
  • 4 Армія (даўнейшая Мазырская Група)
    • 19 стралковая дывізія
    • 55 стралковая дывізія
    • 57 стралковая дывізія
    • 17 стралковая дывізія

Зноскі