Рэгата

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Фрагмент паруснай рэгаты

Рэга́та (італ.: regata, ад riga — шэраг, лінія; стартавая лінія) — буйное, звычайна традыцыйнае спаборніцтва па парусным спорце, вяслярным спорце, часам спаборніцтвы па водна-маторным спорце. Складаецца з серыі гонак для суднаў розных класаў.

Адна з першых рэгат (Венецыянская рэгата гандальераў) адбылася ў 1740 годзе. З сярэдзіны 19 стагоддзя праводзяцца ў Бельгіі, Вялікабрытаніі, Іспаніі, Італіі, Францыі, Швейцарыі, з канца 19 стагоддзя — у ЗША, Канадзе, краінах Лацінскай Амерыкі. Найбольш вядомыя — Хенлейская каралеўская рэгата па акадэмічным веславанні (з 1839 года на рацэ Тэмза паблізу Лондана), Кільская парусная рэгата (1897, Кільская бухта Балтыйскага мора, Германія). На Алімпійскіх гульнях праводзяцца рэгаты па парусным спорце (серыя з 7 гонак) і перадалімпійскія спаборніцтвы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]