Regesta źródłowe do dziejów Litwy od czasów najdawniejszych aż do unji z Polską

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Regesta źródłowe do dziejów Litwy od czasów najdawniejszych aż do unji z Polską = Regesta Lithuaniae ab origine usque ad Magni Ducatus cum Regno Poloniae unionem (бел.: Рэгесты крыніц па гісторыі Літвы найдаўнейшых часоў аж да уніі з Польшчай) — зборнік рэгестаў па гісторыі Літвы, Жамойці і некаторых заходнебалцкіх плямён (яцвягаў, галіндаў, надроваў, скальваў) з найдаўнейшых часоў да пачатку панавання ў Вялікім Княстве Літоўскім вялікага князя Гедзіміна (1315 год).

Складзены на лацінскай мове і выдадзены Г. Пашкевічам ў 1930 годзе.Працяг выдання не здзейснены.

Змест[правіць | правіць зыходнік]

Рэгесты змяшчаюць з вычарпальнай паўнатой асобныя паведамленні з працантычных аўтараў (Тацыта, К. Пталамея), сярэдневяковых гісторыкаў (Касіядора, Іардана, Я. Длугаша, Пятра з Дусбурга, В. Кадлубака, Генрыха Латвійскага і іншых), нямецкіх і польскіх аналаў, рускіх летапісаў (Іпацьеўскага, Лаўрэнцьеўскага, наўгародскіх і іншых).

Размешчаны ў храналагічным парадку, 1-ы з іх — паведаменне Тацыта пра эстаў (98 год н.э.), апошні — паведамленне з хронікі Г. Вартберга пра горад Кукенойс (1315 год). Усяго змешчана 853 рэгесты і ў дадатку 6.

Рэгесты перадаюць кароткі змест паведамлення, некаторыя цакам яго цытуюць (калі крыніца на лацінскай мове), у асобных ёсць арыгінальныя напісанні геаграфічных назваў (на старажытнарускай мове лацінскім шрыфтам). Матэрыялы зборніка асвятляюць старажытную гісторыю балцкіх народаў, працэс утварэння Вялікага Княства Літоўскага, уключэння ў яго склад беларускіх зямель, ваенныя і мірныя ўзаемадачыненні Вялікага Княства Літоўскага з суседнімі дзяржавамі. Дзякуючы паўнаце сабраных звестак выданне мае вялікую навуковую каштоўнасць.

Публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Regesta Lithuanie ab origine usque ad Magni Ducatus cum Regno Polonie unionem. T. I: Tempora usque ad annum 1315 complectens / Recensuit Henricus Paszkiewicz. — Varsovie, 1930.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]