Рэмус фон Войрш

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Марцін Вільгельм Рэмус фон Войрш
Remus von Woyrsch.jpg
Дата нараджэння 4 лютага 1847(1847-02-04)
Месца нараджэння Сцяг Прусіі замак Пільсніц пад Брэслау, Каралеўства Прусія
Дата смерці 6 жніўня 1920(1920-08-06) (73 гады)
Месца смерці Сцяг Веймарскай рэспублікі там жа, Германія (Веймарская рэспубліка)
Прыналежнасць Сцяг Прусіі Каралеўства Прусія,
Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Германская імперыя
Род войскаў пяхота
Гады службы 18661917
Званне
Камандаваў Армейская група «Войрш», Група армій Войрша
Бітвы/войны Аўстра-пруская вайна 1866 года
Франка-пруская вайна
Першая сусветная вайна
Узнагароды і прэміі
Ордэн Чорнага арла
Ордэн «Pour le Mérite»
Жалезны крыж 1-га класа
Жалезны крыж 2-га класа
У адстаўцы з 1917
Commons-logo.svg Марцін Вільгельм Рэмус фон Войрш на Вікісховішчы

Рэ́мус фон Войрш (ням.: Martin Wilhelm Remus von Woyrsch; 4 лютага 1847, замак Пільсніц пад Брэслау, Каралеўства Прусія — 6 жніўня 1920, замак Пільсніц пад Брэслау) — прускі афіцэр пяхоты, каралеўскі генерал-фельдмаршал (1917). Доктар Honoris causa Брэслаўскага ўніверсітэта.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са шляхецкай прускай сям'і.

Пасля сканчэння сярэдняй школы пайшоў у войска. 5 красавіка 1866 года трапіў да 1-га гвардэйскага пяхотнага палка. У тым самым годзе атрымаў чын лейтэнанта на сямітыднёвай вайне з Аўстрыяй. Удзельнічаў у франка-прускай вайне (18701871), пасля служыў у Генеральным штабе (18781879 і 18821889). У 1896 — палкоўнік Гвардзейскага фузілернага палка. Праз год атрымаў чын генерала. У 1901 годзе камандуючы 12-й Дывізіі. У 19031904 гадах камандзір VI Корпуса у Брэслау, у 1905 — генерал пяхоты. У 1911 годзе пасля 45 гадоў службы быў звольнены з арміі.

Першая сусветная вайна[правіць | правіць зыходнік]

У сувязі з пачаткам Першай сусветнай вайны 2 жніўня 1914 года прызначаны камандзірам Сілезскага ландвернага корпуса (Landwehrkorps Woyrsch, пазней Armee-Abteilung Woyrsch; 2 ландверныя дывізіі і 72 гарматы), што дзейнічаў на Усходнім фронце пад аўстра-венгерскай камандаю. Яго мэтай было захаванне Сілезыі ад нападу расійскага войска.

25 кастрычніка 1914 года ўзнагароджаны ордэнам Pour le Mérite.

У 1915 годзе адзначыўся пад час аперацыі пад Равай-Рускай, забеспечваючы адыход аўстрыйскага войска. 23 ліпеня 1915 атрымаў дубовыя галінкі да ордэна Pour le Merite.

Корпус пераназваны ў 1916 на Групу армій Войрш (Heeresgruppe Woyrsch). Атрымаў шмат перамогаў, напрыклад пад Торунем.

У 1916 падчас Скробава-Гарадзішчанскай аперацыі пад Баранавічамі стрымаў наступ расійскіх войскаў, чым не даў развіць поспех Брусілаўскага прарыву.

У 1917 за Скробава-Гарадзішчанскую аперацыю атрымаў чын генерал-фельдмаршала. Група арміі была распушчана ў снежні 1917 года, пасля Кастрычніцкага перавароту. Войрш быў звольнены з войска па ўласнай просьбе.

Цикавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

У падмурку аднаго з дамоў в. Лінова Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці знойдзены камень з надпісам Woyrsch Stem 1916. Хутчэй за ўсё гэты камень мае дачыненне да генерал-фельдмаршала Рэмуса фон Войрша. Магчыма, гэты камень пастаўлены ў гонар нейкай ваеннай аперацыі на тэрыторыі в. Лінова або прыезду генерал-фельдмаршала ў 1916 годзе. Пытанне, адкуль і якім чынам гэты камень трапіў у падмурак дома, застаецца адкрытым.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]