Сабор Найсвяцейшага Сэрца Ісуса, Сараева

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Каталіцкая царква
Сабор Найсвяцейшага Сэрца Ісуса
Katedrala Srca Isusova
Bosnien catholic church in Sarajevo-2.jpg
Каардынаты: 43°51′34″ пн. ш. 18°25′31″ у. д. / 43.859444° пн. ш. 18.425278° у. д. (G) (O) (Я)43°51′34″ пн. ш. 18°25′31″ у. д. / 43.859444° пн. ш. 18.425278° у. д. (G) (O) (Я)
Краіна Боснія і Герцагавіна
Горад Сараева
Канфесія Каталіцтва
Архітэктурны стыль неаготыка
Аўтар праекта Josip Vancaš
Заснавальнік Ё. Стадлер
Будаўніцтва 18841889 гады
Статус Кафедральны сабор архідыяцэзіі Врхбосны
Стан Дзеючы храм

Сабор Найсвяцейшага Сэрца Ісуса (Боснія і Герцагавіна)
Сабор Найсвяцейшага Сэрца Ісуса
Сабор Найсвяцейшага Сэрца Ісуса

Сабор Найсвяцейшага Сэрца Ісуса (басн.: Katedrala Srca Isusova) — каталіцкі сабор у горадзе Сараева, Боснія і Герцагавіна. Кафедральны сабор архідыяцэзіі Врхбосны, помнік архітэктуры. Галоўны каталіцкі сабор краіны, месцазнаходжання кафедры кардынала Вінка Пуліча, адзінага баснійскага кардынала.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1881 годзе дыяцэзія Врхбосны атрымала статус архідыяцэзіі, тады ж было прынята рашэнне пра будаўніцтва новага сабора, які б адпавядаў статусу кафедральнага сабора архідыяцэзіі. Галоўным ініцыятарам будаўніцтва быў першы архібіскуп Сараева Ёсіп Стадлер, які ў наш час з'яўляецца кандыдатам на кананізацыю. Сабор быў пабудаваны ў неагатычным стылі ў 1884—1889 годзе па праекце архітэктара Ёсіпа Ванцаша (Josip Vancaš). У архітэктуры прысутнічае шэраг неараманскіх элементаў. Сабор быў асвячоны 14 верасня 1889 года ў імя Найсвяцейшага Сэрца Ісуса.

У 1932 і ў 1985—1989 у саборы праводзіліся рэстаўрацыйныя працы. Сабор пацярпеў ад бамбардзіровак падчас аблогі Сараева. Па заканчэнні вайны храм быў адрамантаваны. У красавіку 1997 года падчас свайго візіту ў Боснію і Герцагавіну сабор наведваў Папа Ян Павел II.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Сабор уяўляе сабой трохнефную базіліку з папярочным трансэптам. Даўжыня сабора складае 41,9 метра, шырыня — 21,3[1]. Па баках фасада размешчаны дзве квадратныя ў плане вежы з гадзіннікамі, завершаныя шатровымі дахамі з крыжамі. Вышыня кожнай вежы — 43,2 метра[1]. На першым паверсе заходняй вежы знаходзіцца баптыстэрый, а ва ўсходняй размяшчаецца лесвіца на хоры і да званоў. На званіцах сабора знаходзяцца 5 званоў, якія былі адліты ў Любляне і паднесены сараеўскаму сабору як дар ад славенскага народа. Галоўны фасад упрыгожаны характэрным гатычным акном-ружай і трохвугольным франтонам па цэнтры.

У інтэр'еры сабора вылучаюцца пяць вітражоў, зробленых па замове Ванцаша ў Інсбруку. Кожны вітраж мае памеры 5,75 м на 1,33 метра[1]. Цэнтральны вітраж над галоўным алтаром адлюстроўвае сцэну, калі сотнік Лонгін пікаю прабіў бок Ісуса на крыжы, па баках ад яго знаходзяцца вітражы «Тайная вячэра» і «Ісус — Цар Сусвету». Вітражы ў бакавых нефах прысвечаны святым Маргарыце Марыі Алакок і Юліяне Льежскай (англ.), з чыімі імёнамі звязана з'яўленне свят Найсвяцейшага Сэрца Ісуса і Цела і Крыві Хрыстовых. Рукавы трансэпта таксама ўпрыгожаны вітражамі меншага памеру.

Галоўны алтар зроблены з белага італьянскага мармуру, упрыгожаны статуямі святых і разьбой. Вянчае алтар скульптура Хрыста, які паказвае на Сваё Святое сэрца. Бакавыя алтары ў канцы левага і правага нефаў прысвечаны Бязгрэшнаму Зачаццю Дзевы Марыі і Святым Кірылу і Мяфодзію, асветнікам славян. Васьмігранная кафедра біскупа ссунута ў бок левага нефа, выканана таксама з белага мармуру і багата ўпрыгожана разьбой.

У саборы пахаваны архібіскуп Ёсіп Стадлер.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]