Савейкаўскі парк
Славутасць | |
Савейкаўскі парк | |
---|---|
52°55′01″ пн. ш. 26°24′39″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Саве́йкаўскі парк[1], парк «Савейкі» — помнік садова-паркавага мастацтва ў вёсцы Савейкі Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі.
Закладзены ў 1850 годзе на плошчы каля 10 гектараў у маёнтку Т. Навіцкага[1]. Парк пейзажнага тыпу. У яго цэнтры — палац, які зруйнаваны ў Вялікую Айчынную вайну, адбудаваны ў 1959 годзе ў стылі неакласіцызму. Перад палацам партэр, абсаджаны дрэвамі мясцовых лісцевых парод. У паўночна-заходняй частцы — вялікая паляна, абсаджаная ахоўнымі масівамі. У паўночнай частцы маецца сажалка з астравамі, звязаная пратокай з сістэмай вадаёмаў. Паўднёва-заходняя частка парку мае самастойнае кампазіцыйнае рашэнне, заснаванае на выкарыстанні трох сажалак рознай формы з кароткімі пратокамі і дамбамі. Сажалкі злучаюцца каналамі з вадаёмамі на партэры.
У парку растуць больш за 25 відаў дрэў і кустоў[1]. Сярод іх елка, таполя белая, ліпа галандская, бэз бельгійскі, лістоўніца еўрапейская, конскі каштан, арэх шэры, ірга каласістая, каліна канадская, ясень звычайны.
Зноскі
- ↑ а б в БелЭн 2002.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кулагін А. М. Савекаўскі парк // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 51. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).