Салонец
Салонец | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 133,6 м |
Даўжыня | 1,17 км |
Шырыня | 0,8 км |
Плошча | 0,73 км² |
Аб’ём | 0,00278 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 4,42 км |
Найбольшая глыбіня | 5,9 м |
Сярэдняя глыбіня | 3,8 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | 0,23 ‰ |
Празрыстасць | 1,1 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 18,5 км² |
Упадаюць | ручай |
Выцякаюць | ручай |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
|
|
|
|
|
|
Сало́нец[1] — возера ў Беларусі, ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ушача, за 11 км на паўночны захад ад Ушачаў, каля вёскі Салонец 1.
Плошча Салонца складае 0,73 км². Даўжыня возера 1,17 км, найбольшая шырыня 0,8 км. Найбольшая глыбіня возера 5,9 м, сярэдняя 3,8 м. Даўжыня берагавой лініі — 4,42 км. Аб’ём вады ў возеры складае 2,78 млн м³, плошча вадазбору 18,5 км².
Катлавіна возера падпруднага тыпу. Схілы катлавіны маюць вышыню 5—7 м. На паўднёвым усходзе і поўдні вышыня схілаў складае 1,5—4 м, схілы разараныя. На поўначы і ўсходзе схілы знаходзяцца пад лесам. Берагавая лінія на поўначы і ўсходзе возера ўтварае 4 залівы. Берагі возера нізкія, вышынёй 0,1—0,3 м, і тарфяністыя. На паўднёвым усходзе вышыня берагоў дасягае 0,5 м. Шырыня поймы складае 200 м. Пойма забалочаная і знаходзіцца пад хмызняком. На поўдні і паўднёвым усходзе пойма адсутнічае.
Дно вадаёма да глыбіні 1—1,7 м пясчанае, на большых глыбінях дно выслана сапрапелем. Каля паўночнага берага размешчаны востраў, плошчай 0,5 га.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае.
Шырыня паласы прыбярэжнай надводнай расліннасці складае да 25 м. Надводная расліннасць пашыраная да глыбіні 1,5 м, падводная — да глыбіні 2—3 м.
На ўсходзе з возера выцякае ручай у раку Ушача. На паўночным усходзе ў Салонец упадае ручай з возера Расна.
У возеры водзяцца акунь, шчупак, плотка, карась і іншыя рыбы.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Салонец // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 114. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Салонец // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 20. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 6 кастрычніка 2021. (руск.)
- Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 8 сакавіка 2021. (руск.)