Цвёрдашурпатая аднагадовая расліна, вышынёй ад 10[1] да 100 см[3] вышынёй. Расліны таўставатыя, голыя, светла-зялёныя або светла-жоўтыя, з гладкімі сцебламі і лісцем.
Сцябло прамое або ад асновы ўздымаецца, растапырана-галінастае[1], белае, або пурпурна-чырвонае, паласатае, густа жорстка валасістае ці амаль голае. Лісце чаргаванае, мясістае, суцэльнае, ніткападобна-валькаватае, на верхавінцы з калючым шыпікам, 1,5—4 см × 0,5—1,5 мм, голае або жорстка валасітае[1]. Прыкветнае лісце кароткае, ля аснавання ўздутае.
Кветкі двухполыя, 5-членныя, з 2 добра развітымі травяністымі прыкветкамі, у коласападобных суквеццях; калякветнік з голых плевачных яйцападобных лісцікаў, на канцы тупаватых і вызубленых[1]; тычынак 5. Лісточкі калякветніка стуленыя, утвараюць як бы каробачку.
Плод — сухі арэшак, не раскрываецца, з паўпразрыстымі белымі ці ружовымі крылападобнымі прыдаткамі[1]. Насенне ≈ 2 мм у дыяметры[3].