Перайсці да зместу

Сасноваборск (Пензенская вобласць)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак гарадскога тыпу
Сасноваборск
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Першая згадка
1839
Насельніцтва
  • 5 845 чал. (2021)[1]
Паштовыя індэксы
442571
Код АКАТП
Сасноваборск на карце Расіі ±
Сасноваборск (Пензенская вобласць) (Расія)
Сасноваборск (Пензенская вобласць)
Сасноваборск (Пензенская вобласць) (Пензенская вобласць)
Сасноваборск (Пензенская вобласць)

Сасноваборск (руск.: Сосновоборск) — пасёлак гарадскога тыпу ў Пензенскай вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр Сасноваборскага раёна.

Размешчаны за 25 км ад Пензы, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Шнаева, па абодвух берагах ракі Мядаеўкі. Пасёлак размешчаны за 147 км на ўсход ад Пензы на рацэ Цешняр (прыток Суры), за 18 км на поўдзень ад пасёлка — чыгуначная станцыя Сюзюм Куйбышаўскай чыгункі (лінія Пенза — Сызрань).

Заснаваны не пазней за пачатак XIX стагоддзя як сяло Няскучнае на рацэ Алілейцы, якое належала дваранам Шутавым, Сабуравым і Чымбасавым, і Сурскі хутар на Цешняры, які ўзнік у сувязі з развіццём лесаапрацоўчай прамысловасці і сплаву лесу па Суры.

Пасля адмены прыгоннага права сяло Аляксандраўка (Няскучнае) і вёска Наванікольская (Сурскі хутар) аб’ядналіся пад агульнай назвай сяло Літвіна, якое ўвайшло ў склад Барценеўскай воласці Гарадзішчанскага павета.

У 1928 годзе сяло пераўтворана ў працоўны пасёлак Літвіна і стала раённым цэнтрам Літвінаўскага раёна ў складзе Кузнецкай акругі Сярэдне-Волжскай вобласці (з 1939 года — у Пензенскай вобласці).

У 1940 годзе пасёлак перайменаваны ў Сасноваборск.

Зноскі