Саюз Міхаіла Архангела

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Эмблема Саюза

«Саюз Міхаіла Архангела», Рускі народны саюз імя Міхаіла Архангела (руск.: Союз Михаила Архангела) — чарнасоценная арганізацыя ў Расійскай імперыі ў 19081917 гг.

Гісторыя і дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Узнік у пачатку 1908 г. у выніку выхаду з «Саюза рускага народа» шэрагу ультраправых дзеячаў на чале з У. М. Пурышкевічам (старшыня саюза да лютага 1917 г.). Названы ў гонар нябеснага апекуна цара Міхаіла Фёдаравіча, хаснавальніка дынастыі Раманавых. Кіруючы орган, які абіраўся на з'ездах на 3 гады — Галоўная палата з 14 членаў. «Саюз» меў аддзелы ў Маскве, Кіеве, Адэсе, Мінску, Гомелі, Магілёве, Бабруйску і інш. Праграма ў значнай ступені супадала з праграмай «Саюза рускага народа», але прызнавала неабходнасць Дзяржаўнай думы пры поўным пазбаўленні выбарчых правоў яўрэяў, падтрымлівала аграрную палітыку П. А. Сталыпіна. Дзеячы «Саюза» выступалі ў друку (газета «Колокол», штотыднёвікі «Прямой путь», «Зверобой»), распаўсюджвалі свае кнігі і брашуры, праводзілі сходы, гутаркі, масавыя акцыі, арганізоўвалі антысеміцкія кампаніі. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. дзейнасць «Саюза» спынена.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Валахановіч, А. «Саюз Міхаіла Архангела» / Анатоль Валахановіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 250. — ISBN 985-11-0214-8.