Свята-Іаана-Прадцечанская царква (Бараўцы)
Праваслаўны храм | |
Свята-Іаана-Прадцечанская царква | |
---|---|
![]() Свята-Іаана-Прадцечанская царква | |
54°31′22″ пн. ш. 26°47′42″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Бараўцы |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Маладзечанская |
Архітэктурны стыль | народнае дойлідства |
Першае згадванне | 1789 |
Будаўніцтва | XVIII—XIX стагоддзі |
Стан | дзейная |
![]() |
Свята-Іаана-Прадцечанская царква — праваслаўны храм у в. Бараўцы Вілейскага раёна, прыпісны да прыходу Святога прарока Ільі (у Нарачы). Месціцца на могілках. Лічыцца адным са старэйшых храмаў Вілейскага благачыння. Помнік народнага дойлідства.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Храм пабудаваны ў 1789 г. з дрэва, меркавана, як уніяцкая царква[1]. Быў зачынены ў 1960-х гадах. Зноў храм адкрылі ў пачатку 1990-х гадоў.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Вырашана прамавугольным зрубам, які пераходзіць у трохсценную апсіду. Вальмавы дах над алтарнай часткай завершаны шатровай вежачкай. Да фасада далучаны прамавугольны прытвор пад двухсхільным дахам. Вертыкальна ашаляваныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах. Перад храмам пастаўлена двухслуповая званіца з падвешаным звонам.
Зноскі
- ↑ Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь Вітрына 8 (Зала 16)(недаступная спасылка) // izi.travel
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Свята-Іаана-Прадцечанская царква (Бараўцы) на Вікісховішчы |
---|
- Маці Божая ў намітцы
- Свята-Іаана-Прадцечанская царква (Бараўцы) на сайце Radzima.org
- Свята-Іаана-Прадцечанская царква (Бараўцы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Іаана-Прадцечанская царква (Бараўцы)(недаступная спасылка) на сайце Маладзечанскай епархіі