Свята-Успенская царква (Спягла)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Свята-Успенская царква
Свята-Успенская царква
Свята-Успенская царква
54°44′58″ пн. ш. 26°39′44″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Спягла
Канфесія БПЦ
Епархія Маладзечанская епархія
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у в. Спягла Вілейскага раёна Мінскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У цэнтры вёскі, на могілках. Пабудавана ў 1923 г. з дрэва.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік народнага дойлідства. Асноўны чатырохсценны зруб няправільнай прамавугольнай формы накрыты двухсхільным дахам. Над франтонам галоўнага фасада ўзвышаецца невялікі цыбулепадобны купал на чатырохгранным канічным барабане. Гарызантальна ашаляваныя сцены прарэзаны лучковымі ўваходным і аконнымі праёмамі ў ліштвах, цокальны пояс вылучаны вертыкальнай шалёўкай. Квадратны ў плане прытвор накрыты двухсхільным дахам, над якім узведзена невялікая чатырохгранная шатровая званіца. Невялікая прамавугольная апсіда накрыта 1-схільным дахам.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]