Царква Святога Іосіфа (Іжа)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Царква Святога Іосіфа
Царква Святога праведнага Іосіфа Абручніка
54°39′40,30″ пн. ш. 26°45′43,20″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Іжа
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Маладзечанская
Благачынне Вілейскае
Архітэктурны стыль Народнае дойлідства
Будаўніцтва 19221929 гады
Стан дзейная
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іосіфаўская царква — праваслаўны храм у аг. Іжа Вілейскага раёна Мінскай вобласці. Мае прыпісную капліцу Свяціцеля Мікалая Цудатворцы у в. Каралеўцы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Праваслаўная царква ў Іжы існавала ўжо ў XVI ст., з XVII стагоддзя апынулася ва ўладанні Віленскай капітулы і стала ўніяцкай. Паступова ў XIX ст. Кішчанская царква, як і адпаведная вёска (Іжа-Кішчанская) па найменаванні войтаўства стала звацца Іжскай. Пасля 1839 года, з далучэннем Уніяцкай Царквы да Рускай праваслаўнай, храм у Іжы (1774 года пабудовы) пераабсталявалі і асвяцілі пад тытулам Святога Іосіфа Абручніка[1]. У пачатку XX ст. будынак царквы значна нахіліўся на паўночны бок. Епархіяльныя архітэктары ў 1903 і 1908 гг. палічылі яе зусім непрыгоднай для богаслужэння, але храм яшчэ дзейнічаў не менш дзесяці гадоў. Пасля Першай сусветнай вайны, у складзе Польскай рэспублікі, з 1922 г. на месцы старога храма распачалося будаўніцтва новай драўлянай царквы. З мэтай аднаўлення ўніяцтва і пераманньвання праваслаўнай паствы ў каталіцызм, царкву паставілі алтаром на захад. Але прыхаджане адразу запрацівіліся такой палітыцы і святар Ружыцкі, што вёў будаўніцтва да 1929 г. быў вымушаны аставіць прыход.

Пабудаваная ў 19221929 гг., пасля Другой сусветнай вайны, пры савецкай уладзе, у 1963 годзе царква была закрыта. Пэўны час памяшканне храма пуставала, пасля выкарыстоўвалася пад збожжасховішча калгаса «Рассвет», пазней — калгасны музей. З 1989 года пачалося адраджэнне храма і ўжо ў лютым 1990 г. царква была асвечана наноў. З 2002 па 2004 гг. па блаславенні Патрыяршага Экзарха Філарэта праводзілася рэканструкцыя купалоў, храм набыў новы від.

Настаяцелі[правіць | правіць зыходнік]

  • 1832—1847 Іаан Кузьміч Снітка
  • 1864—1881 Адам Фаміч Андрушкевіч[1]
  • 1881—1903 Мацей Міхайлавіч Клонскі
  • 1903—1917 Мікалай Пятровіч Краснікаў
  • ? — да 1946 Антон Кірык, Вікенцій Станкевіч, Іаан Скопец, айцец Карэлы
  • 1950 — 1960-ыя гг. Барыс Стаднікаў
  • 1989—1998 Алег Васільевіч Столяр
  • 1998—2000 Віктар Мікалаевіч Разановіч
  • 2000—2012 Вячаслаў Валянцінавіч Вабішчэвіч
  • 2013 — Аляксандр Чарняк

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Твор архітэктуры ў стылізаваных формах царкоўнай архітэктуры другой паловы XIX ст. Трохчастковую кампазіцыю фарміруюць трох’ярусны (васьмярык на 2 чацверыках) прытвор-званіца, прамавугольная ў плане малітоўная зала і апсіда. двухсхільны дах завершаны па цэнтры высокім цыліндрычным барабанам з цыбулепадобным купалам. Фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі. Уваход аформлены двухслуповым ганкам пад двухсхільным пакрыццём.

Старая царква ў 1917 годзе

Папярэдні храм з’яўляўся творам народнага драўлянага дойлідства з асацыяцыйнымі рысамі гатычнай архітэктуры. Вертыкальнасць кампазіцыі надавалі бакавыя чацверыковыя вежы франтальнага фасада, высокі франтон двухсхільнага даху паміж імі, вертыкальная шалёўка фасадаў і вежаў, прапарцыянальныя суадносіны вышыні зруба і даху (1:1). Строгасць і выразнасць будынка былі абумоўлены адсутнасцю дэкору. Адзінай пластычнай формай з’яўляліся цыбулепадобныя галоўкі над сферычнымі купаламі вежаў. Перад царквой стаяла мураваная брама ў выглядзе 2 адасобленых пілонаў, 1-ы ярус якіх меў арачны праход, 2-і — адкрытую слуповую галерэю-званіцу пад вальмавым гонтавым дашком.

Зноскі

  1. а б Стэфан Рыгоравіч Касяк — Старэйшы настаўнік Шчучынскай прыходскай вучэльні(недаступная спасылка) // Касяк — генеалагічныя пошукі продкаў

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]