Свята-Успенская царква (Ручыца)
Славутасць | |
Свята-Успенская царква | |
---|---|
![]() Свята-Успенская царква ў Ручыцы | |
54°27′21″ пн. ш. 26°40′08″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Ручыца |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Маладзечанская епархія |
Архітэктурны стыль | псеўдарускі стыль |
Дата заснавання | 1880 |
![]() |
Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у в. Ручыца Вілейскага раёна Мінскай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1868 г. з цэглы. Акаймавана бутавай агароджай.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]
Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Храм кананічнай чатырохчасткавай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі: магутная трох'ярусная (2 васьмерыкі на чацверыку) шатровая званіца, квадратная трапезная, кубападобная малітоўная зала, пяцігранная апсіда з невялікімі бакавымі рызніцамі. Высокі гранёны шацёр званіцы завершаны макаўкай і апяразаны ў аснаванні поясам какошнікаў. Чатырохсхільны дах асноўнага аб'ёму завершана цыбулепадобным купалам на васьмігранным барабане. Галоўны і бакавыя ўваходы вырашаны парталам з кілепадобнай аркай. Бакавыя фасады асноўнага аб'ёму расчлянёны 2 ярусамі лучковых аконных праёмаў у прафіляваных ліштвах. Атынкаваныя фасады дэкарыраваны ляпным фрызам, поясам сухарыкаў, вуглавымі лапаткамі.
Інтэр'ер
[правіць | правіць зыходнік]У малітоўную залу, перакрытую плоскай столлю, шырокім арачным праёмам адкрываецца трапезная. Апсіда вылучана драўляным, упрыгожаным разьбой іканастасам.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Свята-Успенская царква (Ручыца) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Успенская царква (Ручыца) на сайце Radzima.org