Свята-Аляксандра-Неўская царква (Верцялішкі)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Праваслаўны храм
Царква Аляксандра Неўскага
Царква Аляксандра Неускага (1854 г).jpg
53°42′15″ пн. ш. 24°00′02″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Аграгарадок Верцялішкі
Канфесія Праваслаўе
Епархія Гродзенская і Ваўкавыская
Благачынне Скідзельскае
Архітэктурны стыль ампір
Архітэктар Якаў Марцінавіч Фардон
Будаўніцтва 18431854 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000159шыфр 412Г000159
Лагатып Вікісховішча Свята-Аляксандра-Неўская царква на Вікісховішчы

Царква Аляксандра Неўскага — праваслаўны храм у в. Верцялішкі (Гродзенскі раён). Размешчана на заходняй ускраіне вёскі, мае бутавую агароджу. Помнік архітэктуры стылю ампір.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудавана ў 18431854 гадах з цэглы паводле праекта архітэктара Я. М. Фардона ў былым уладанні памешчыцы Свечынай на месцы струхнелага драўлянага храма. Асвячона 12 верасня 1854 года. Пры царкве была адкрыта царкоўнапрыходская школа, для якой у 1864 годзе пабудавалі мураваны будынак (захаваўся, у ім размяшчаецца сталярны цэх мясцовай гаспадаркі)[1].

У 1930-я гады былі спробы разбурыць царкву. Прыхаджане абаранілі храм, знесена была толькі званіца. Аднак яе ў хуткім часе адбудавалі за ўласны кошт[1].

У апошнія гады праведзены рамонт: сцены афарбаваны звонку і ўнутры, дах накрыты ацынкаванай бляхай, рэстаўрыраваны іканастас[1].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Храм уяўляе сабой прамавугольны ў плане асноўны аб’ём накрыты двухсхільным дахам. Галоўны фасад аформлены шасцікалонным порцікам з трохвугольным франтонам над ім. Стылявую цэласнасць кампазіцыі парушае ўзведзеная пазней над фасадам драўляная аднаярусная чацверыковая званіца, завершаная васьмігранным шатром з цыбулепадобнай галоўкай. Плоскасныя сцены храма прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, дэкарыраванымі прафіляванымі ліштвамі і сандрыкамі, акантаваны прафіляваным карнізам і цягай. Алтарная сцяна прарэзана па цэнтры арачным аконным праёмам і бакавым уваходам у рызніцу, якія вылучаюць з прасторы залы апсіду, адмежаваную драўляным іканастасам[2].

У інтэр'еры ёсць абразы XIX ст. Адзін з іх «Прарок Ілья» падаравалі храму жыхары в. Рыдзялі Ілья і Наталля Главацкія ў 1893 г. Каля царквы знаходзіцца мураваны помнік на месцы пахавання ў 1891 г. святара Івана Пятровіча Гашуніна[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мінск: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-6828-35-8.
  2. Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]