Свята-Георгіеўская царква (Альба)
Праваслаўны храм | |
Свята-Юр'еўская царква | |
---|---|
52°45′22″ пн. ш. 25°01′16″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Альба |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Пінская і Лунінецкая епархія |
Архітэктурны стыль | Заходнепалеская школа дойлідства |
Дата пабудовы | 1692 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000286 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Свята-Георгіеўская царква — праваслаўны храм у в. Альба (Івацэвіцкі раён), на могілках. Помнік народнага дойлідства.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У ведамасці царквы за 1931 г. значыцца дата пабудовы 1692 г. Паводле іншых пісьмовых крыніц, царква ў в. Альба была пабудавана ў 1790 г. на сродкі прыхаджан. У 1904 г. перабудавана. У 1908 г. да царквы была прыбудавана званіца. Капітальны рамонт быў праведзены ў 1923 г. Да 1993 г. царква не дзейнічала[1].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Прамавугольны зруб і 5-сценны алтарны прыруб накрыты агульным вальмавым дахам, які над апсідай завершаны цыбулепадобнай галоўкай на 8-гранным барабане. Да апсіды далучана адна бакавая рызніца. На галоўным фасадзе ўзвышаецца 2-ярусная чацверыковая званіца, завершаная шатром з макаўкай. Будынак накрыты агульным 2-схільным гонтавым дахам з застрэшкамі і хвалямі ў месцы злучэння галоўнага і апсіднага зрубаў. Гарызантальна ашаляваныя сцены прарэзаны арачнымі праёмамі, расчлянёны брусамі-сцяжкамі ў прасценках, вуглы аздоблены руставанымі лапаткамі. Уваход вылучаны 2-схільным 2-слуповым ганкам.
Інтэр'ер
[правіць | правіць зыходнік]Малітоўная зала перакрыта драўляным корабавым скляпеннем, у яе фігурнай аркай раскрываецца галерэя хораў, апсіда вылучана драўляным іканастасам з разнымі пазалочанымі царскімі варотамі. Абраз 19 ст. «Маці Божая Адзігітрыя».
Зноскі
- ↑ Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-6828-35-8.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Георгіеўская царква (Альба)
- Свята-Георгіеўская царква (Альба) на сайце Radzima.org
- Свята-Георгіеўская царква (Альба) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Георгіеўская царква (Альба) на сайце «Архіварта»
- Храмы паводле алфавіта
- З’явіліся ў 1692 годзе
- Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
- Праваслаўныя храмы Івацэвіцкага раёна
- Альба (Івацэвіцкі раён)
- Драўляныя цэрквы Беларусі
- Помнікі беларускага народнага дойлідства
- Заходнепалеская школа дойлідства
- 1692 год у Еўропе
- Храмы Пінскай і Лунінецкай епархіі
- XVII стагоддзе ў Беларусі