Свята-Пакроўская царква (Кішчыцы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Свята-Пакроўская царква
54°08′52″ пн. ш. 30°44′43″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Кішчыцы
Канфесія Праваслаўе
Епархія Магілёўская і Мсціслаўская
Благачынне Горацкае
Архітэктурны стыль рэтраспектыўна-рускі
Дата пабудовы 1845 год
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Кішчыцы Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудавана ў 1845 годзе з цэглы на месцы храма 1740 года.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю з рысамі класіцызму. Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя храма развітая па падоўжнай восі. Цэнтральны квадратны ў плане аб’ём накрыты пакатым шатровым дахам з цыбулепадобнай галоўкай. Яго фасады завершаныя кілепадобнымі франтонамі. Трох’ярусная вежа-званіца, прыбудаваная з боку галоўнага фасада, накрытая шатровым дахам з галоўкай. Прамавугольныя аб’ёмы бабінца і апсіды накрытыя двухсхільнымі дахамі. Сцены будынка прарэзаныя вялікімі паўцыркульнымі аконнымі праёмамі.

У дэкаратыўным аздабленні фасадаў выкарыстаныя пілястры, франтоны, сандрыкі, нішы, прафіляваныя карнізы і інш. Ва ўнутранай прасторы царквы дамінуе зала, якая перакрытая самкнутым скляпеннем на папружных арках. Пакрыцці астатніх аб’ёмаў цыліндрычныя. Аб’ём ніжняга ярусу званіцы падзелены сценамі на тры памяшканні: у левым зробленая двухмаршавая лесвіца, якая вядзе на верхнія ярусы, сярэдняе — тамбур-прытвор, правае прыстасавана для гаспадарчых патрэб.

Унутры малітоўная зала перакрыта самкнутым скляпеннем на папружных арках, астатнія памяшканні — цыліндрычнымі. Прытвор прасценкамі расчлянёны на ўваходны тамбур і бакавыя прасвірню і лесвічную клетку.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]