Свята-Успенская царква (Плябань)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Свята-Успенская царква
Успенская царква ў Плябані
Успенская царква ў Плябані
54°13′29″ пн. ш. 27°05′32″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Плябань
Канфесія БПЦ
Епархія Маладзечанская епархія
Архітэктурны стыль архітэктура барока[d] і класіцызм
Дата пабудовы XVIII стагоддзе
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у в. Плябань Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

На заходняй ускраіне вёскі. Пабудавана ў другой палове 18 ст. з цэглы як касцёл, закрыты і перададзены пад царкву ў 1872 г. Пасля Вялікай Айчынай вайны знаходзіўся ў паўзруйнаваным стане. Рэстаўрыраваны ў канцы 20 — пачатку 21 ст.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік архітэктуры пераходнага стылю ад барока да класіцызму. Прамавугольны ў плане будынак пад высокім двухсхільным дахам, завершаным па цэнтры васьмігранным шатровым барабанам. Па фронце галоўнага фасада да яго дабудавана прамавугольнае ў плане 1-павярховае крыло плябаніі пад двухсхільным дахам, таксама завершаным васьмігранным барабанам. Плоскасны двух'ярусны галоўны фасад раскрапаваны магутнымі пілястрамі на 3 пласлы. Верхні ярус — шчыт з пакатымі бакавымі гранямі і трохвугольным франтонам у завяршэнні. Трохвугольнымі шчытамі завершаны тыльны алтарны фасад і тарцовы фасад бакавога крыла. Бакавыя сцены рытмічна расчлянёны стральчатымі аконнымі праёмамі і вялікімі пілястрамі ў прасценках. Па перыметры будынак апяразаны прафіляваным карнізам, які вылучае высокую цокальную частку.

Зала храма перакрыта плоскай драўлянай столлю. Побач з храмам пастаўлена двух'ярусная чатырохгранная шатровая званіца.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]