Святое (возера, Пінскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Святое
Морфаметрыя
Даўжыня 0,4 км
Шырыня 0,3 км
Плошча 0,054 км²
Даўжыня берагавой лініі 0,9 км
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Брэсцкая вобласць
Святое (Беларусь)
Святое
Святое
Святое (Брэсцкая вобласць)
Святое
Святое
Map

Святое, Малое Гарадзішчанскаевозера ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці, за 12 км на паўночны ўсход ад горада Пінск, у пасёлку Гарадзішча, у басейне ракі Ясельда. Уваходзіць у склад ландшафтнага заказніка «Сярэдняя Прыпяць».

Плошча паверхні 0,054 км², даўжыня 0,4 км, шырыня 0,3 км. Даўжыня берагавой лініі 0,9 км. Акруглай у плане формы.

Берагі нізкія, пясчаныя, месцамі пад хмызняком. На поўдні злучана вузкай пратокай з возерам Гарадзішчанскае.

У возеры водзяцца акунь, плотка, шчупак, лешч, сом, мянтуз, карась і іншыя віды рыб.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]