Перайсці да зместу

Святое (возера, Рэчыцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Святое
Морфаметрыя
Даўжыня 0,56 км
Шырыня 0,31 км
Плошча 0,145 км²
Даўжыня берагавой лініі 1,56 км
Найбольшая глыбіня 3,0 м
Сярэдняя глыбіня 1,5 м
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Гомельская вобласць
Святое (Беларусь)
Святое
Святое
Святое (Гомельская вобласць)
Святое
Святое
Map

Свято́е — возера ў Беларусі, у Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці ў пойме ракі Дняпро, за 5 км у напрамку на поўнач ад горада Рэчыца каля аграгарадка Азершчына.

Возера пойменнага тыпу. Плошча паверхні 0,145 км². Даўжыня 0,56 км, шырыня 0,31 км. Глыбіні да 3 м. Даўжыня берагавой лініі 1,56 км. Дно ілістае і сапрапелістае. Берагі пясчаныя, пераважна нізкія, параслі хмызняком. На поўдні кароткай пратокай злучана з возерам Вялікае.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, плотка, карась, акунь і іншыя віды рыб.