Севярын Аляксандравіч Квяткоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Севярын Аляксандравіч Квяткоўскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 30 сакавіка 1973(1973-03-30) (51 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, журналіст, публіцыст, рэдактар, блогер
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Севярын Аляксандравіч Квяткоўскі (нар. 30 сакавіка 1973, Мінск) — беларускі літаратар,[1] медыя-пісьменнік, журналіст, рэдактар, менеджар культурных і медыяпраектаў,[2] блогер.[3]

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Працаваў журналістам на «Радыё 101,2» (1995—1996); у газетах «Имя» (1995—1996) і Наша Ніва (1996—1999); у беларускай рэдакцыі «Польскага радыё» (1997—1998); на «Радыё Рацыя» (1999—2002) і Радыё «Свабода» (2002—2008). Рэдактар грамадскага блогу «Будзьма беларусамі!» (2008—2012). Ад 2012 — публіцыст Радыё «Свабода». Сябра БАЖ, Саюза беларускіх пісьменнікаў і ПЭН-цэнтра.[1]

Уваходзіў у склад Партыі аматараў піва.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютаваў у газеце «Наша Ніва» ў 1993 годзе імпрэсіямі «На гэтай паперы…», «Момант Мяне», «Парагвай». Піша апавяданні, эсэ, імпрэсіі, мініяцюры, нарысы, фрашкі, аўтарскія тэксты.[2] Публікуецца ў «Нашай Ніве», «Arche», на Svaboda.org і іншых інтэрнэт-пляцоўках.[1] Паводле Севярына Квяткоўскага, у сеціўнай медыяпрасторы рэальнасць і мастацтва пераплятаюцца і набываюць самыя неверагодныя формы.[2]

Аўтар кніг «Фрашкі да пляшкі» (2007), «Падарунак для Адэлі» (містычны трылер у навелах; 2012).[2] Таксама аўтар ідэі і сааўтар аўдыёкнігі «Народныя фрашкі. Супольны альбом» (2009). Аўтар праекта і кнігі «Як стаць беларусам» (2014). Сатырычнага рамана-комікса «Каларадская пушча» (2019).

Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

  • Лаўрэат прэміі «Залатая літара» (2007) за кнігу «Фрашкі да пляшкі».[2]
  • Лаўрэат прэміі сайту 101blog.net (2007) за лепшы постынг у беларускай блогасферы за 2007 год.

Зноскі

  1. а б в Квяткоўскі Севярын Аляксандравіч // Асабістыя старонкі…
  2. а б в г д Севярын Квяткоўскі «Падарунак для Адэлі»…
  3. Квяткоўскі, Севярын. Экспэрт ТГ С. Квяткоўскі: «У „Глюкаў“ заслужаная перамога» (недаступная спасылка). Тузін Гітоў. mpby.ru (9 кастрычніка 2009). Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2019. Праверана 20 лістапада 2018.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Севярын Квяткоўскі