Севярын Квяткоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Севярын Квяткоўскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння:

30 сакавіка 1973(1973-03-30) (44 гады)

Месца нараджэння:

Мінск, БССР, СССР

Грамадзянства:

Flag of Belarus.svg Беларусь

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

пісьменнік, журналіст

Узнагароды:

Севярын Аляксандравіч Квяткоўскі (нар. 30 сакавіка 1973, Мінск) — беларускі літаратар[1], медыя-пісьменнік, журналіст, рэдактар, менеджар культурных і медыяпраектаў[2], блогер.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Працаваў журналістам на «Radio 101,2 FM» (1995—1996); у газетах «Имя» (1995—1996) і Наша Ніва (1996—1999); у беларускай рэдакцыі «Польскага радыё» (1997—1998); на «Радыё Рацыя» (1999—2002) і Радыё «Свабода» (2002—2008). Рэдактар грамадскага блогу budzma.org (2008—2012). Ад 2012 — публіцыст Радыё «Свабода». Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў[1].

Уваходзіў у склад Партыі аматараў піва

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютаваў у газеце «Наша Ніва» ў 1993 годзе імпрэсіямі «На гэтай паперы…», «Момант Мяне», «Парагвай». Піша апавяданні, эсэ, імпрэсіі, мініяцюры, нарысы, фрашкі, аўтарскія тэксты[2]. Публікуецца ў «Нашай Ніве», «Arche», на Svaboda.org і іншых інтэрнэт-пляцоўках[1]. Паводле Севярына Квяткоўскага, у сеціўнай медыяпрасторы рэальнасць і мастацтва пераплятаюцца і набываюць самыя неверагодныя формы[2].

Аўтар кніг «Фрашкі да пляшкі» (2007), «Падарунак для Адэлі» (містычны трылер у навелах; 2012)[2]. Таксама аўтар ідэі і сааўтар аўдыёкнігі «Народныя фрашкі. Супольны альбом» (2009).

Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

  • Лаўрэат прэміі «Залатая літара» (2007) за кнігу «Фрашкі да пляшкі»[2].
  • Лаўрэат прэміі сайту 101blog.net (2007) за лепшы постынг у беларускай блогасферы за 2007 год.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Квяткоўскі Севярын Аляксандравіч // Асабістыя старонкі…
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 Севярын Квяткоўскі «Падарунак для Адэлі»…

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]