Скаліца
| Горад | |||||
| Скаліца | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Skalica | |||||
|
|||||
| 48°51′ пн. ш. 17°14′ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Край | Трнаўскі | ||||
| Раён | Скаліца | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Заснаваны | 1217 | ||||
| Першая згадка | 1218 | ||||
| Плошча | 60,01 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 186 м | ||||
| Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 15 013 чалавек (2002) | ||||
| Шчыльнасць | 251 чал./км² | ||||
| Нацыянальны склад | славакі (95 %), чэхі (4 %) | ||||
| Канфесійны склад | каталікі (70 %), лютэране (6,4 %) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +421 34 | ||||
| Паштовы індэкс | 909 01 | ||||
| Аўтамабільны код | SI | ||||
|
|
|||||
| skalica.sk | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Ска́ліца (славацк.: Skalica, ням.: Skalitz, венг.: Szakolca) — горад у Заходняй Славакіі на мяжы з Чэхіяй, раённы цэнтр.
У Скаліцы жыве каля 15 тыс. жыхароў, горад з’яўляецца культурным цэнтрам Паўночнага Загор’я.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першыя людзі пасяліліся ў наваколлях Скаліцы яшчэ ў часы неаліту, каля 4000 гадоў да нашай эры. Горад уваходзіў у склад Вялікай Маравіі, але згаданы быў упершыню ў 1218 г. ужо ў складзе Венгерскага каралеўства.
У 1372 г. венгерскі кароль Людовік I Вялікі падаў Скаліцы правы вольнага каралеўскага горада, якія дазвалялі гораду пабудаваць крапасныя сцены, вызвалялі гараджан ад падаткаў і да т.п.. Дзякуючы далейшаму заступніцтву Жыгімонта Люксембургскага, Скаліца ператвараецца ў важны гандлёвы цэнтр Венгерскага каралеўства, а ў XVII стагоддзі становіцца пятым па велічыні горадам Славакіі.
У канцы XIX стагоддзя Скаліца, нароўні з Марцінам і Ружамберкам, становіцца адным з цэнтраў славацкага руху супраць гвалтоўнай мадзьярызацыі славакаў.
У 1918 г. Скаліца была некалькі дзён сталіцай Славакіі, а з 1919 горад уваходзіць у склад Чэхаславакіі. Пасля «Аксамітавага разводу» з 1993 года горад у складзе Славакіі.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]У Скаліцы захавалася нямала славутасцей:
- раманская ратонда св. Георгія
- сцены крэпасці
- езуіцкі касцёл
- фарны касцёл
- францысканскі кляштар і іншае.
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]- Цэнтр горада
- «Славацкі дом»
- «Славацкі дом»
- Каралеўская вуліца
- Гарадская крэпасць
- Гарадская крэпасць
- Ратонда св. Георгія
- Езуіцкі касцёл
- Царква трынітарыяў
- Кальварыя
- Францысканскі кляштар
- Кафедральны сабор
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 3 4 http://pop-stat.mashke.org/slovakia-cities.htm
- ↑ Počet obyvateľov SR k 31. 12. 2019 — Bratislava: ŠÚ SR, 2020.
- ↑ The 2021 Population and Housing Census — Bratislava: ŠÚ SR.
- ↑ Počet obyvateľov podľa pohlavia - obce (ročne) [om7101rr] — Bratislava: ŠÚ SR, 2025. Праверана 24 красавіка 2025.
- ↑ Počet obyvateľov podľa pohlavia - obce (ročne) [om7101rr] — Bratislava: ŠÚ SR, 2026. Праверана 1 красавіка 2026.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Скаліца- Афіцыйны сайт горада Скаліца
