Дружба (Брэсцкі раён)
Вёска
Дружба
|
Дру́жба[1] (трансліт.: Družba, руск.: Дружба, да 30 ліпеня 1964 года Cко́рбічы[2]) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чарнаўчыцкага сельсавета. Размешчана за 12 км на поўнач ад Брэста.
У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Садрассвет» (цэнтр — в. Вістычы). Ёсць магазін.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Выяўленыя археолагамі 2 селішчы паблізу вёскі сведчаць, што гэта мясцовасць была заселена людзьмі яшчэ ў глыбокай старажытнасці.
Паводле пісьмовых крыніц вёска вядома з 15 стагоддзя пад назвай Скорбічы ў Берасцейскай воласці Трокскага ваяводства ВКЛ. Пад 1449 годам пазначана ў даравальных запісах вялікіх князёў літоўскіх.
У 19 ст. вёска — дзяржаўная ўласнасць у Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні, уваходзіла ў склад казённага маёнтка Цюхінічы. У 1860 годзе ў Мяднянскай воласці Брэсцкага павета. У 1870 годзе адносілася да Цюхініцкай сельскай грамады, працаваў хлебазапасны магазін. У 1897 годзе працавала школа граматы, хлебазапасны магазін.
У 1905 годзе ў Косіцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Косіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы знішчылі 5 двароў, загубілі 16 жыхароў; 21 вясковец загінуў на фронце.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
- 246 жыхароў (1860)
- 246 рэвізскіх душ (1870)
- 61 двор, 484 жыхары (1897)
- 484 жыхары (1905)
- 26 двароў, 170 жыхароў (1921)
- 89 двароў, 278 жыхароў (1940)
- 340 жыхароў (1959)
- 269 жыхароў (1970)
- 68 гаспадарак, 211 жыхароў (1997)
- 58 гаспадарак, 137 жыхароў (2005)
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
- Селішча-1 перыяду ранняга сярэднявечча (IX—X стагоддзі), за 0,2 км на поўнач ад вёскі, уздоўж правага берага р. Лясная —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113В000083
- Селішча-2 перыяду ранняга сярэднявечча (IX—X стагоддзі), на поўнач ад селішча-1, за безыменным ручаём —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113В000084
- Бескурганны могільнік перыяду ранняга жалезнага веку (IV — I стагоддзі да н.э.), на паўднёвым ускрайку вёскі —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113В000085
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU).
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх