Скрыпкі
Выгляд
Вёска
Скрыпкі
|
Скры́пкі[1] (трансліт.: Skrypki, руск.: Скрипки) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Вайханскага сельсавета. За 16 км на захад ад горада і чыгуначнай станцыі Гарадок на лініі Віцебск — Невель, 52 км ад Віцебска. Рэльеф раўнінны. На поўдні працякае рака Усыса (прыток ракі Обаль), на ўсходзе ад вёскі цячэ ручай (прыток ракі Усыса). На паўночным захадзе знаходзіцца ўчастак лесу. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёску Старыя Вайханы і далей па шашы Гарадок — Полацк.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 3 гаспадаркі, 5 жыхароў (2018)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 10: Віцебская вобласць, кн. 2 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2019. — 728 с.: іл. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-11-1126-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх