Вайханскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вайханскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Гарадоцкі раён
Уключае 37 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Пруднікі
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 701
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Вайха́нскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Пруднікі.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Вайханскі (Новавайханскі) сельсавет у складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Новыя Вайханы. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Гарадоцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 10 мая 1958 года ў склад Прудніцкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Азёркі, Казінова, Муравіцкія і Цемнікі)[1]. 22 снежня 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Канчанскага сельсавета[2]. 3 ліпеня 1970 года ў склад сельсавета з Прудніцкага сельсавета перададзена вёска Казінова[3]. У 1971 годзе скасаваны вёскі Рамашкіна і Траццякі[4]. 26 сакавіка 1973 года скасавана вёска Карашкі[5]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 28 населеных пунктаў[6].

8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Прудніцкага сельсавета (13 вёсак: Азёркі, Белахвостава, Вялікае Лосвіда, Вялікія Стайкі, Залучча, Малое Лосвіда, Малыя Стайкі, Марыямпаль, Мялюзіна, Пруднікі, Сілкі, Слабада, Цыганы)[7]. 25 сакавіка 2008 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Пруднікі.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1068 чалавек[8], з іх 89,5 % — беларусы, 8,1 % — рускія, 1,2 % — украінцы[9]; паводле перапісу 2019 года — 701 чалавек[10].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 мая 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 5.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 4 (924).
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 ліпеня 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 21 (1287).
  4. Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 кастрычніка 1970 г. і 4 сакавіка 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 12 (1314).
  5. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
  6. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 45. — 248 с. — 10 000 экз.
  7. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  8. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  9. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  10. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]