Казуліцкі сельсавет
Казуліцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Кіраўскі раён |
Уключае | 11 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Казулічы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 22 лютага 2013 |
Насельніцтва (2009) | 1 305 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Казу́ліцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Казулічы.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бабруйскага 2-га раёна Бабруйскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Бабруйскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бабруйскім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе Кіраўскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Падрэцкага сельсавета, у склад Хімоўскага сельсавета Бабруйскага раёна перададзены вёскі Глінішча, Думаноўшчына і Рэкорд[1]. У 1960 годзе ў склад Любоніцкага сельсавета перададзена вёска Кострычы[2]. 22 лютага 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Мышкавіцкага сельсавета[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1305 чалавек[4], з іх 95,2 % — беларусы, 3,6 % — рускія, 0,5 % — украінцы, 0,4 % — цыганы[5].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 11 населеных пунктаў: вёскі Казулічы, Каладзіно, Кострыцкая Слабодка, Красніца, Ляскі, Малінаўка, Падказулічча, Падлессе, Падрэчча, Пацава Слабада і Стаўпішча.
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнні выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 чэрвеня і 8 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 20.
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 22 февраля 2013 г. № 20-7 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Бобруйского и Кировского районов Могилевской области
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2018. Праверана 8 верасня 2021.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.