Любоніцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Любоніцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Кіраўскі раён
Уключае 8 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Любонічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 860
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6

Любо́ніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Любонічы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бабруйскага 2-га раёна Бабруйскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Бабруйскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бабруйскім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе Кіраўскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года ў склад сельсавета з Бацэвіцкага сельсавета Клічаўскага раёна перададзена вёска Ігнацоўка[1]. У 1960 годзе ў склад сельсавета з Казуліцкага сельсавета перададзена вёска Кострычы[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1257 чалавек[3], з іх 91,0 % — беларусы, 6,8 % — рускія, 1,4 % — украінцы, 0,4 % — палякі[4]; паводле перапісу 2019 года — 860 чалавек[5].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнні выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 чэрвеня і 8 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 20.
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.