Перайсці да зместу

Словазмяненне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Словазмена)
Утварэнне словаформ ад іспанскай (ці партугальскай) лексемы са значэннем «кот». Сінім банцікам абазначаны кот (мужчынскі род), ружовым — кошка (жаночы род)

Словазмяне́нне — утварэнне словаформ той жа лексемы з рознымі граматычнымі значэннямі. Марфемы, з дапамогаю якіх ажыццяўляецца словазмяненне, называюцца фле́ксіямі (лац.: flexio — «згінанне», «пераход голасу»).

Асобнымі выпадкамі словазмянення з'яўляюцца скланенне па склонах (рука-рукі-руцэ…), спражэнне па асобах (іду-ідзеш-ідзе…), змяненне па родах, часах і іншых граматычных катэгорыях. Мноства словаформ аднае лексемы ўтварае словазмяняльную парадыгму.

Словазмяненне проціпастаўляецца словаўтварэнню.