Склон

Склон — граматычная словазмяняльная катэгорыя іменных часцін мовы, якая служыць для сінтаксічных адносін з іншымі словамі ў складзе словазлучэнняў ці сказаў[1].
У беларускай мове
[правіць | правіць зыходнік]У беларускай мове шэсць склонаў: назоўны, родны, давальны, вінавальны, творны, месны. Назоўны склон прамы, ён з’яўляецца пачатковай формай, усе астатнія — ускосныя. Сустракаецца ўстарэлая клічная форма[1].
Кожнай склонавай форме ўласціва пэўнае граматычнае значэнне. Напрыклад, формай назоўнага склону выражаецца значэнне суб’екта дзеяння (прыйшла вясна), формамі ўскосных — аб’екта дзеяння (будаўніцтва школы, падарунак дзецям), прыналежнасці (хата рыбака), якаснай ацэнкі (дзяўчына з гонарам), сродку ці спосабу дзеяння (жніво камбайнам), месца (працаваць у лесе), часу (адпачыць пасля працы) і інш[1].
Найбольш семантычна ёмкія і прадуктыўныя ва ўжыванні родны, вінавальны, творны і месны склоны. Назоўны і давальны больш абмежаваныя па значэннях і канструктыўна. Склоны прыметнікаў, парадкавых лічэбнікаў, абагульнена-якасных займеннікаў, дзеепрыметнікаў залежыць ад склону назоўніка і самастойнага значэння не мае[1].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 3 4 Склон // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 463. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).