Марфеміка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Марфе́міка — раздзел мовазнаўства, які вывучае структуру слова, яго структурныя часткі — марфемы, іх віды, будову і спалучальнасць у слове ці словаформе.

Гісторыя марфемікі[правіць | правіць зыходнік]

У самастойную галіну навукі марфеміка вылучылася толькі ў 60-80-ыя гг. XX ст. Дагэтуль марфеміка ўкроплівалася ў марфалогію ці этымалогію.

Прадмет даследавання марфемікі[правіць | правіць зыходнік]

Прадмет даследавання — марфемная будова слова і структурныя часткі слова (марфемы). Пры гэтым марфемная будова слова вывучаецца адначасова і з фармальнага, і з семантычнага боку.

Задачы марфемікі[правіць | правіць зыходнік]

Задачы марфемікі:

  • вывучэнне і даследаванне марфемнай будовы словаў;
  • вывучэнне марфемы як структурнай часткі слова з пункту гледжання яе формы і зместу;
  • вывучэнне іерархіі марфем: паслядоўнасць размяшчэння марфем у слове, іх набор у мове, статус марфем як моўных адзінак;
  • асаблівасці спалучэння марфем у слове;
  • даследаванне марфем з пункту гледжання прадуктыўнасці (частотнасці ўжывання) і рэгулярнасці іх у мове;
  • даследаванне эмацыйна-стылістычнай афарбоўкі слоў.

Сувязь марфемікі з іншымі раздзеламі мовазнаўства[правіць | правіць зыходнік]

Сувязь са словаўтварэннем[правіць | правіць зыходнік]

Сувязь марфемікі са словаўтварэннем асабліва цесная. Сувязным звяном паміж імі з'яўляецца слова. Марфемы існуюць толькі ў складзе слова і выдзяляюцца толькі са словаў, а ўтварэнне новых словаў адбываецца на базе словаў і марфем.

Сувязь з лексікалогіяй[правіць | правіць зыходнік]

Кожнае новае ўтворанае слова ўключаецца ў лексічны слоўнік мовы, а лексічны слоўнік мовы — аб'ект даследавання лексікалогіі.

Сувязь з марфалогіяй[правіць | правіць зыходнік]

Кожнае слова належыць да пэўнай часціны мовы. Вывучэннем часцін мовы займаецца марфалогія. Кожная часціна мовы мае свае ўніверсальныя і спецыфічныя марфемы, якія ўдзельнічаюць ва ўтварэнні новых словаў.

Сувязь з арфаграфіяй[правіць | правіць зыходнік]

Адзін з сучасных прынцыпаў беларускай арфаграфіі называецца марфалагічны. Ён патрабуе графічнай аднастайнасці перадачы марфем на пісьме незалежна ад іх вымаўлення.

Сувязь з фанетыкай[правіць | правіць зыходнік]

Спалучэнне марфем у слове заснаванае на фанетычных законах і суправаджаецца фанетычнымі з'явамі (чаргаванне).

Сувязь з этымалогіяй[правіць | правіць зыходнік]

У працэсе гістарычнага развіцця мовы марфемная структура словаў можа змяняцца (спрошчвацца).

Сувязь з сінтаксісам[правіць | правіць зыходнік]

На базе словазлучэнняў утвараюцца складаныя словы.

Сувязь з фразеалогіяй[правіць | правіць зыходнік]

Ад устойлівых выразаў утвараюцца словы (скаліць зубы — скалазуб).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская граматыка: У 2 ч. — Мн: Навука і тэхніка. — Ч. 1. Фаналогія. Арфаэпія. Марфалогія. Словаўтварэнне. Націск, 1985.
  • Граматыка беларускай мовы. У 2 т. Т. 1. Мінск: Навука і тэхніка, 1962.