Перайсці да зместу

Ступені параўнання

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Ступе́ні параўна́ння[1] — граматычная катэгорыя якасных прыметнікаў, утвораных ад іх прыслоўяў і безаасабовых слоў (прэдыдактываў), якая выказвае адносную розніцу або перавагу ў якасці, што ўласціва прадметам, дзеянням або станам.

Традыцыйна адрозніваюць 3 ступені параўнання:

  • станоўчую (пазітыў), якая пазначае прыкмету без прамога супастаўлення з іншымі яго праявамі;
  • параўнальную (кампаратыў), якая паказвае на тое, што якая-небудзь прыкмета ўласціва гэтаму прадмету або дзеянню ў большай меры, чым іншаму;
  • найвышэйшую (суперлатыў), якая паказвае, што прадмет або дзеянне валодае названымі прыкметамі ў большай ступені, чым усе астатнія[2].

Часам разглядаюць тоесную ступень (экватыў) — параўнальныя абароты са значэннем аднолькавай ступені якасці (напрыклад, руск.: «та­кой же ум­ный, как…», фр.: «aussi grand que…)[2].

У беларускай мове

[правіць | правіць зыходнік]

У беларускай мове адрозніваюць 3 ступені параўнання[1].

  • Звычайная — абазначае якасць прадмета без параўнання з іншымі праяўленнямі той жа якасці (напрыклад, «зялёны», «стары»).
  • Вышэйшая — паказвае, што якасць уласціва гэтаму прадмету або дзеянню у большай ступені, чым іншаму. Утвараецца ў прыметнікаў з дапамогай суфікса «-эйш-» («-ейш-»), прыслоўяў і безасабова-прэдыдактыўных слоў — з дапамогай суфікса «-эй-» («-ей-»). Прыклады: «старэйшы», «зелянейшы», «старэй», «даўней».
  • Найвышэйшая — утвараецца з дапамогай прыстаўкі «най-» ад формы вышэйшай ступені. Напрыклад, «найлепшы», «наймацнейшы», «найбольш», «найлепш».

Адрозненні ў ступені якасці таксама перадаюцца спалучэннямі (напрыклад, «больш моцны», «смялей за ўсіх», «старэйшы за яго»), якія з’яўляюцца складанымі (аналітычнымі) формамі вышэйшай і найвышэйшай форм параўнання[1].

Зноскі

  1. а б в БелЭн 2002.
  2. а б Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
  • Шуба П. П. Ступе́ні параўна́ння // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 223. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Степени сравнения // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  • Степени сравнения // Словарь-справочник лингвистических терминов. Изд. 2-е. / Розенталь Д. Э., Теленкова М. А. — М.: Просвещение, 1976. (руск.)
  • Грамматический словарь: Грамматические и лингвистические термины. — М. : Флинта, Наука, 2001. — 180, [3] с. — ISBN 5-89349-377-X; 5-02-002756-1.