Волка (прыток Морачы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Волка
Характарыстыка
Даўжыня 35 км
Басейн 250 км²
Расход вады 1,1 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне каля вёскі Славіна
 • Каардынаты 52°58′10,15″ пн. ш. 27°19′05,70″ у. д.HGЯO
Вусце Морач
 • Каардынаты 52°49′10,15″ пн. ш. 27°03′32,85″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,4 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Морач → Случ → Прыпяць → Дняпро → Чорнае мора

Краіна
Рэгіён Мінская вобласць
Раёны Слуцкі раён, Капыльскі раён
physical
Волка (прыток Морачы)
Волка (прыток Морачы)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Во́лкарака ў Слуцкім і Капыльскім раёнах Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Морач (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 35 км. Плошча вадазбору 250 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,1 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 .

Пачынаецца каля вёскі Славіна ў Слуцкім раёне, далей цячэ ў Капыльскім раёне па Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Упадае ў Морач за 7 км вышэй вёскі Вялікі Рожан. Даліна невыразная, месцамі скрынкападобная або трапецападобная, шырынёй 2—3 км. Абалона двухбаковая, шырынёй 0,5—3 км. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае; шырыня яго 3—8 м. На рацэ плаціны і сажалкі каля вёсак Ракіні (плошча 3 га) і Садавічы (плошча 10 га).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]