Смілавіцкі парк
Смілавіцкі парк знаходзіцца ў гарадскім пасёлку Смілавічы Чэрвеньскага раёна (Мінская вобласць, Беларусь).
Закладзены ў канцы ХІХ ст. Плошча каля 3 га.
Парк пейзажны. Утварае суцэльны дрэвавы масіў, у складзе якога трапляюцца каштоўныя экзоты — хвоя веймутава (Pinus strobus), лістоўніца еўрапейская (Larix decidua), шаўкоўніца белая (Morus alba) і інш., растуць інтрадуцэнты — тсуга канадская (Tsuga canadensis), елка блакітная (Picea pungens), Larix kaempferi, піхта аднаколерная (Abies concolor), Picea engelmannii, клён блакітны, аморфа кустарнікавая (Amorpha fruticosa) і інш.
Тут знаходзяцца Смілавіцкія хвоі — 2 дрэвы хвоі чорнай (Pinus nigra) узростам каля 100 гадоў, з 1963 года помнік прыроды рэспубліканскага значэння.
Дрэвавыя экзоты — каштоўныя дэкаратыўныя і матачныя расліны.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Смілавіцкі парк // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Смілавіцкія хвоі // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.